Кафедра баяна і акардэона

Чабан Валянцін Аляксеевіч

Пасада: Прафесар кафедры баяна і акардэона
Вучоная ступень: Доктар мастацтвазнаўства (2014)
Вучонае званне: Прафесар (1997)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1967) па класе баяна Э.М.Азарэвіч, аспірантура Горкаўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.І.Глінкі (1970) пад кіраўніцтвам М.Я.Чайкіна
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль, Сучасная музыка для народных інструментаў (баян, акардэон), Гісторыя выканальніцтва на народных інструментах (баян, акардэон), Тэорыя і гісторыя выканальніцтва на народных інструментах (баян, акардэон; для студэнтаў магістратуры), Гісторыя выканальніцкага мастацтва, Методыка напісання навукова-метадычных работ


Нарадзіўся 7 мая 1942 года ў с. Чэпцы, Кіраўскай вобл., Расія. З 1966 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: выкладчык кафедры народных інструментаў (1966), старшы выкладчык (1970), дацэнт кафедры баяна і акардэона (1982). З 1994 года на пасадзе прафесара кафедры баяна і акардэона.

Кандыдат мастацтвазнаўства (1985), доктар мастацтвазнаўства (2014). Дацэнт (1987), прафесар (1997). Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1996).

Кіраўнік Баяннага аркестра Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі (1972–1988). Саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1967–1970), гастраляваў па Беларусі, Германіі, Расіі, Літве, Латвіі. Падрыхтаваў і выканаў 6 сольных і 22 дырыжорскія праграмы ў 2-х аддзяленнях. Выступаў у канцэртных залах Белдзяржфілармоніі, Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ім. А.У.Луначарскага, Горкаўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. М.І.Глінкі, у залах Масквы, Рыгі, Вільні, Патсдама, а таксама на Беларускім радыё і тэлебачанні.

Член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў. Праводзіць майстар-класы ў дзіцячых музычных школах мастацтваў (ДШМ), установах сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ўстаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, навучальных установах Літвы.

Сярод выхаванцаў (звыш 100):

  • заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, канцэртмайстар групы баянаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь У.Ткач;
  • саліст ансамбля пад кіраўніцтвам І.Іванава (Белдзяржфілармонія), дыпламант міжнародных конкурсаў А.Сівакоў;
  • саліст ансамбля «Бяседа» (НДТРК Рэспублікі Беларусь) М.Алешка;
  • артыст аркестравай групы Нацыянальнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь А.Андрачык;
  • артыст аркестравай групы Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору ім. Г.І.Цітовіча С.Ярмольскі;
  • галоўны рэдактар ​​рэдакцыі музычных перадач НДТРК Т. Якушава;
  • дырыжор і грамадскі дзеяч, дыпламант міжнародных конкурсаў В.Дмухоўскі;
  • выкладчык РГК пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі В.Максімцаў;
  • выкладчык Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. М.І.Глінкі В.Гурба-Новік;
  • выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2014–2019) В.Грышчанка;
  • лаўрэаты і дыпламанты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў Д.Атраднаў, А.Куралёнак, Д.Гуляеў, П.Лавец, А.Грышчанка, А.Канаплёў і інш.

Уладальнік Ганаровай граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1994), Ганаровай граматы Беларускага Рэспубліканскага Савета прафсаюзаў (2002), Ганаровага знака “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” (2002), Знака Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2022).

Асноўныя навуковыя даследаванні праводзіць у галіне гісторыі, тэорыі і метадалогіі баяннага выканальніцтва.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па праблемах інструментальна-выканальніцкага мастацтва (26).

Аўтар перакладанняў, апрацовак, інструментовак (звыш 40): “Радзіма мая дарагая” У.Алоўнікава (1983), “За далёкай ваколіцай” М.Будашкіна (1983), Арганная прэлюдыя рэ-мінор і Інвенцыя до-мажор І.Баха (1979 ), п’есы для аркестра баянаў (1983), Полька-жарт Н.Чуркіна (1983), «Ваенны марш» Г.Свірыдава з музычных ілюстрацый да аповесці А.Пушкіна «Мяцеліца» (1983), антракт да IV дзеяння оперы «Кармэн» Ж.Бізэ (1983), “Allegro con anima” В.Залатарова (Фінал санаты для баяна № 3), уверцюра да оперы “Вольны стрэлак” К.М.Вэбера, уверцюра да оперы “Сіла лёсу” Д.Вердзі, уверцюра да оперы «Тарас Бульба» М.Лысенкі, уверцюра да оперы «Усе яны такія» В.А.Моцарта і інш.

Кандыдацкая дысертацыя: Станаўленне інтанацыйнага стылю мастацтва гармоніка-баяна / навук. рук. Н.Д.Бардзюг; Дзярж. кансерваторыя ЛітССР. – Вільня, 1985.

Доктарская дысертацыя: Беларуская баянная школа: станаўленне, развіццё, сучасны стан (1930–2000-я гг.) / навук. кансультант Р.І.Сяргіенка; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. – Мінск, 2014.

Публікацыі:

  • Некаторыя асаблівасці інтанацыйнай прыроды арганнай музыкі І. Баха і метады ўвасаблення яе на баяне. – Мінск, 1979;
  • Стылістыка санатнай творчасці М.Я.Чайкіна: нав.-метад. дапамож. – Мінск, 1983;
  • Стылістычныя прыкметы баяннага мастацтва: метад. рэкамендацыі. – Мінск, 1983;
  • Станаўленне пісьмовых традыцый у працэсе фарміравання інтанацыйнага стылю мастацтва гармоніка (канец XIX – пачатак XX стст.). – М., 1984. – Дэп. у НДА “Інфармкультура” Дзярж. б-кі СССР ім. У.І.Леніна 20.03.1984, № 756;
  • Рус. нар. музыка – інтанацыйна-стылістычны базіс станаўлення мастацтва гармоніка-баяна. – М., 1986. – Дэп. у НДА “Інфармкультура” Дзярж. б-кі СССР ім. У.І.Леніна 15.12.1986, № 1282;
  • Інтанацыйна-стылістычныя асаблівасці гучання фартэп. музыкі на гатова-выбарным баяне: метад. распрацоўка. – Мінск, 1989;
  • Стылістыка суч. баяннай музыкі 1960-1980-х гг.: метад. распрацоўка. – Мінск, 1990;
  • Пытанні стылістыкі баяннай музыкі 1930—1960-х гг.: метад. распрацоўка. – Мінск, 1991;
  • Баяннае мастацтва ў Беларусі: пытанні тэорыі і метадалогіі выканальніцтва: вучэб. дапаможнік. – Мінск, 1997;
  • Бел. баяннае мастацтва: фарміраванне акадэмічна- выканальніцкай школы: манагр. – Мінск, 2008.

Артыкулы:

  • Аб мастацка-выразных асаблівасцях аркестра баянаў // П’есы для арк. баянаў (аранжыроўкі і метад. рэкамендацыі). – Мінск, 1983;
  • Вешчы казачнік: [пра М.Я. Чайкіна] // Суч. культура. – 1983. – 31 сакавіка.;
  • Наш сучаснік // ЛіМ. – 1981. – 9 янв.;
  • Маэстра народнай музыкі: [аб творчай дзейнасці Г. І. Жыхарава] // Мастацтва Беларусі. – 1986. – № 5;
  • Аб рэпертуарных тэндэнцыях у беларускім баянным мастацтве // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. – Мінск, 1994. – Вып. 13;
  • Подзвіг асветніка і творцы: [аб творчым шляху Г. І. Жыхарава] // Лім. – 1996. – 26 янв.;

Инстр.-стылявая абумоўленасць і метадалогія выканальніцкага аналізу баянных твораў // Навучанне і выхаванне мастацка адораных дзяцей і моладзі: праблемы псіхалогіі, педагогікі, методыкі: матэрыялы Міжнар. навук. канф. “Муз. выхаванне і адукацыя». – Мінск, 2001;

  • Народная музыка ў акадэмічным выканальніцтве беларускіх баяністаў // Весці БДАМ. – 2001. – № 1;
  • Акадэмічнае баяннае мастацтва ў Беларусі: выканальніцкая школа другой паловы XX – пачатку XXI стст. // Весці БДАМ. – 2002. – № 3;
  • Э.М.Азарэвіч – заснавальнік акадэмічнай баяннай школы ў Беларусі // Весці БДАМ. – 2003. – № 4;
  • Беларускае баяннае мастацтва ў дынаміцы эвалюцыйных працэсаў: (1950-я–1990-я гг. ХХ ст.) // Весці БДАМ. – 2008. – № 12;
  • Да вызначэння вядучых паняццяў акадэмізму баяннага мастацтва // Культура, навука, творчасць: зб. навук. арт. – Мінск, 2008. – Вып. 2;
  • Сучас. баянная школа і разуменне выканальніцкага метаду // Весці БДАМ. – 2008. – № 13;
  • Навук. дзейнасць бел. баяннай школы: актуальныя пытанні тэорыі выканальніцкага мастацтва і педагогікі // Весці БДАМ. – 2009. – № 15;
  • Мастацтва гармоніка-баяна і яго жанравая сістэма. Працэсы станаўлення і развіцця // Meno procesas mastymo, emociju ir jkvepimo: зб. навук. арт. – Вільня, 2011;
  • Нац. асаблівасці баяннай школы Беларусі // Весці БДАМ. – 2011. – № 18;
  • Бел. баянная школа і навук. напрамкі яе дзейнасці // Веснік Чалябінскай дзярж. акадэміі культуры і мастацтваў. – Чэлябінск, 2011. -№ 3 (27);
  • Вернасць справе і Айчыне. Старонкі жыцця і творчасці Міхаіла Рыгоравіча Солапава // Весці БДАМ. – 2011. – № 18;
  • Славянскае нац.-стылявое самавызначэнне мастацтва гармоніка-баяна // Навуковы веснік Нацыянальнай музычнай акадэміі Украины імя П.І.Чайкоўскага. – Кіеў, 2012. – № 103;
  • Ракако ў музыцы і жывапісе: асацыятыўныя сувязі. Баянная праекцыя стылю // Весці БДАМ. – 2015. – № 26;
  • Бел. баянная школа ў кантэксце сістэмнага падыходу да даслед. інстр.-выканаў. мастацтва // Весці БДАМ. – 2015. – № 27;
  • На сцэне музыкі-чарадзеі: аб ансамблі салiстаў Белдзяржфiлармонii пад кiраўнiцтвам Iгара Iванова // ЛіМ. – 2016. – 25 сак.;
  • Анс. салістаў Белдзяржфілармоніі пад кіраўніцтвам Ігара Іванова: аб стылявой сувязі нар. традыцыі і акадэм. культуры ў нар.-інстр. выканальніцтве // Весці БДАМ. – 2016. – № 29.

Навучальныя праграмы:

  • Этапы працы баяніста-выканаўцы над музычнымі творамі: праграма для слухачоў ФПК кіруючых работнікаў і спецыялістаў культуры. – Мінск, 2002;
  • Гісторыя і тэорыя выканальніцтва: вучэбная праграма УВА па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-16 01 09. – Мінск, 2010;
  • Методыка напісання навукова-метадычнай работы: вучэбная праграма УВА па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей 1-16 01 09. – Мінск,2016;
  • Гісторыя выканальніцтва на народных інструментах: вучэбная праграма УВА па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці 1-16 01 09. – Мінск, 2016.

Літаратура:

  • Бокава, В. На сцэне аркестр баянаў // ЛіМ. – 1978. – 9 чэрв.;
  • Царава, А. Шчырая споведзь баяна // ЛіМ. – 1980. – 13 чэрв.;
  • Прашко, М. Грай, мой баян // Беларусь. – 1983. – № 2;
  • Царава, А. Ствараючы песню баяна // ЛіМ. – 1997. – 5 вер.;
  • Дожына, Н. Вынік шматгадовай дзейнасці [Аб вучэб. дапаможніку В.А. Чабана “Баяннае мастацтва ў Беларусі: пытанні тэорыі і метадалогіі выканальні-цтва”] // Мастацтва. – 1998. – № 6;
  • Імханіцкі, М. Новае бел. выд. [Аб манагр. В. А. Чабана “Бел. баяннае мастацтва: фарміраванне акадэмічнай выканальніцкай школы»] // Весці БДАМ. – 2010. – № 17.
pic pic pic