- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Аркестравы факультэт

Дэкан факультэтаКомар Ігар Анатольевіч
Кантактны тэлефон+375 17 3556950
Электронны адрас: 
ork_dekan@bgam.by

Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Пішчык Марыя Лявонцьеўна
Кантактны тэлефон: 
+375 17 379 19 48
Электронны адрас: ork_zamdekan@bgam.by

Спецыялісты: Пячонкіна Людміла Валер’еўна, Зайко Таццяна Іванаўна
Кантактны тэлефон: 
+375 17 360 99 51
Электронны адрас: 
ork@bgam.by
Месцазнаходжанне: 
вул. Камуністычная, 9 (навучальны корпус №2), каб. 205

Структура:

Кафедра струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля

Кафедра духавых і ударных інструментаў

Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Кафедра баяна і акардэона

Кафедра струнных народных інструментаў


Аркестравы факультэт з’яўляецца адным з найважнейшых структурных падраздзяленняў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. Дзейнасць факультэта накіравана на прафесійную падрыхтоўку музыкантаў-выканаўцаў, у тым ліку дырыжораў па ўсіх напрамках падрыхтоўкі (уключаючы оперна-сімфанічнае дырыжыраванне).

На аркестравым факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка па наступных спецыяльнасцях, якія забяспечваюць усебаковае развіццё прафесійных кампетэнцый навучэнцаў у галіне музычна-выканальніцкага мастацтва:

 

У працэсе навучання студэнты набываюць практычны вопыт, выступаючы ў складзе розных аркестравых калектываў установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»:

 

Акрамя гэтага, навучэнцы аркестравага факультэта з’яўляюцца ўдзельнікамі Маладзёжнага беларуска-расійскага аркестра пад кіраўніцтвам Ю. Башмета.

На факультэце вядзе адукацыйна-асветніцкую дзейнасць Струнны квартэт, у склад якога ўваходзяць выкладчыкі кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля. Акрамя таго, рэалізуецца адукацыйна-творчы праект «Маладзёжны аркестр баяністаў і акардэаністаў», удзельнікамі якога становяцца навучэнцы ўстаноў адукацыі сферы культуры з усёй рэспублікі.

Выпускнікі аркестравага факультэта запатрабаваны ў вядучых установах сферы культуры Рэспублікі Беларусь і аркестравых калектывах: Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Музычная капэла «Санорус» Мінскай вобласці», Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча, установа «Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр», заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь «Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», установа «Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія», Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная відовішчная ўстанова «Беларускі дзяржаўны цырк».

З моманту заснавання аркестравага факультэта яго дэканамі з’яўляліся: Будкевіч Уладзімір Уладзіміравіч, Дзядук Ларыса Леанідаўна, Дударэнка Пётр Фаміч, Брычыкаў Іван Леанідавіч, Расоха Максім Мікалаевіч, Шкулепа Максім Фаміч, Каральчук Уладзімір Мікалаевіч. З 2025 года дэкан аркестравага факультэта – Комар Ігар Анатольевіч.