Кафедра медных духавых і ўдарных інструментаў

Царык Аляксандр Антонавiч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў (клас камернага ансамбля і ансамбля)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1993)
Выкладчык дысцыплін: Ансамбль, камерны ансамбль


Нарадзіўся 29 чэрвеня 1967 года ў Маладзечне (Мінская вобласць, Беларусь).

З 2021-2022 навучальнага года старшы выкладчык кафедры медных духавых і ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Раней:

З 1989 года працаваў у Маладзечанскім музычным каледжы імя М.К. Агінскага на аддзяленні «Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты» ў якасці выкладчыка па дысцыплінах «Спецыяльны інструмент», «Выканальніцкі аналіз музычных твораў для духавых інструментаў», «Ансамбль», «Методыка навучання ігры на спецыяльным інструменце».

Агульны педагагічны стаж складае больш за 30 гадоў. З 2013 па 2021 год быў загадчыкам прадметна-цыклавой камісіі «Аркестравыя духавыя і ўдарныя інструменты» Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага.