- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сітнікава Святлана Іосіфаўна

Пасада: прафесар кафедры драўляных духавых інструментаў
Вучонае званне: дацэнт (2018)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (1993)
Выкладчык дысцыплін: спецыяльны інструмент (флейта), ансамбль, мастацтва выканальніцкай інтэрпрэтацыі, кіраўніцтва магістарскай дысертацыяй


Нарадзілася 1 мая 1968 у г.Баранавічы (Беларусь).

З 1993 працуе ў якасці выкладчыка па класе флейты і з 1997г. у якасці загадчыка аддзялення духавых і ўдарных інструментаў у ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў ім. І.А. Ахрэмчыка”. З 2002 года працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на кафедры духавой музыкі. З 2010 года працуе ва УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” на кафедры драўляных духавых інструментаў. Ажыццяўляе падрыхтоўку магістраў. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Старшыня і член журы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Выкладае на міжнародных музычных семінарах, праводзіць майстар-класы ў ДМШМ (ДШМ), УССА РБ.

Святлана Іосіфаўна падрыхтавала вялікую колькасць лаўрэатаў і ўладальнікаў Гран-пры розных міжнародных і нацыянальных конкурсаў, лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў класа дацэнта С. І. Сітнікавай з ліку студэнтаў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:

Лаўрэат VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусi”, дыплом лаўрэата I ступені (Беларусь, 2016);

Лаўрэат XVII Міжнароднага конкурсу “Tarptautinis Lietuvos kompozitoriu kamerines muzikos atlikimo konkursas”, дыплом лаўрэата ІІІ ступені (Літва, 2017).

 

Лаўрэат V Міжнароднага конкурсу юных выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах “Сурмі Букавіні”, дыплом лаўрэата I ступені (Украіна, 2013);

Лаўрэат XX “Concours de piano de Brest”, дыплом лаўрэата II ступені (Францыя, 2015);

Лаўрэат XVII Міжнароднага конкурсу імя Марыі Юдзінай дыплом лаўрэата II ступені (Расія, 2016).

 

Лаўрэат XXII Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў “Eugen Coca” дыплом лаўрэата I ступені (Малдавія, 2016).

 

Лаўрэат IV Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусi”, дыплом лаўрэата II ступені (Беларусь, 2014).

Дыпламант VI Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусi”, дыплом за творчую індывідуальнасць (Беларусь, 2016).

 

Лаўрэат Міжнародны конкурс класічнай музыкі “Kaunas Sonorum – 2019” дыплом лаўрэата III ступені (Літва, 2019).

 

Лаўрэат Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу VIII “Маладыя таленты Беларусi”, Мінск 2019 г. Дыплом лаўрэата I ступені.

 

Лаўрэат Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Musik Bridge, — Вена, Аўстрыя, 20 сакавіка-10 красавіка, 2021, Дыплом лаўрэата I ступені.

 

 

Лаўрэат Міжнароднага інавацыйнага конкурсу ў сферы музычнага мастацтва “New music discovery” у намінацыі духавыя інструменты (сола) – Казахстан, 14 – 20 чэрвеня, 2021. Дыплом лаўрэата I ступені.

Лаўрэат Скандынаўскага міжнароднага конкурсу (Scandinavian international competition) 22. 01. 2022 г. Дыплом лаўрэата I ступені.

Дыпламант I міжнародны конкурс выканаўцаў на духавых музычных інструментах “WoodwindBrassPremium – 2021, Дыплом.

Лаўрэат Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах, прысвечанага 120-годдзю Міхаіла Раўхвергера (г. Бішкек, Кыргыстан). 11-12 снежня 2021 г. дыплом лаўрэата I ступені.

 

Ансамблі студэнтаў класа дацэнта С. І. Сітнікавай установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»:

Гран-пры VII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусi”, Гран-пры (Беларусь, 2017).

 

Лаўрэат Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу “Маладыя таленты Беларусі” – Мінск, 10 красавіка – 6 мая, дыплом I лаўрэата ступені, Мінск 2021 г.

 

Лаўрэат III Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах (ансамблі) г. Уфа, 18-19 снежня 2021 г.,  дыплом  лаўрэата I ступені.

С.І. Сітнікава актыўна займаецца творчай дзейнасцю. Яна праводзіць канцэрты класа ў рамках праекта “Гісторыя флейты” ў канцэртных залах УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” і Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Яе студэнты выступаюць у кафедральных, міжуніверсітэцккіх канцэртах, а таксама на іншых прэстыжных канцэртных пляцоўках краіны. Студэнтамі і навучэнцамі класа былі запісаны творы беларускіх і замежных кампазітараў для фонду Белтэлерадыёкампаніі, а таксама перадачы “Траекторыя гуку”, “Творчы вечар” з Віктарам Кісцянём, “Настрой! Пазнавальная i забаўляльная праграма” і інш. Вучні Сітнікавай С.І. прымалі ўдзел у складзе беларускай дэлегацыі ў ІІ, ІV, VІ Міжнародных фестывалях “Масква сустракае сяброў” (2005, 2007, 2009) пад эгідай Міжнароднага дабрачыннага фонду У. Співакова.

Сітнікавай С.І пры падтрымцы адміністрацыі ДУА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў” арганізаваны і з поспехам праведзены I Нацыянальны фестываль духавых аркестраў “Фанфары Беларусі” (Мінск, 2011).

За падрыхтоўку лаўрэатаў нацыянальных і міжнародных конкурсаў і ўклад у развіццё духавой інструментальнай культуры была ўзнагароджана многімі дыпломамі і ганаровымі граматамі Міністэрстваў культуры Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны, Ганаровым дыпломам рускага філарманічнага таварыства за выдатныя дасягненні ў педагагічнай дзейнасці, а таксама некалькімі ганаровымі граматамі ДУА. Гімназія-каледж мастацтваў ім. І.А. Ахрэмчыка” і УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі флейтавага выканальніцкага мастацтва.

Публікацыі:

Узаемасувязь самастойных і аўдыторных заняткаў выканаўцаў на духавых інструментах. (артыкул). Шляхі павышэння эфектыўнасці кіруемай самастойнай работы студэнтаў: матэрыялы навук.- метад.канф. (14 лютага 2008 г.) рэдкал.: Р.А. Ровіна (адк. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2009. – 218 с.

Актуальныя праблемы і сучасныя тэндэнцыі ў падрыхтоўцы да канцэртных выступленняў музыкантаў-выканаўцаў на народных духавых інструментах (артыкул). ”Аўтэнтычны фальклор: праблемы вывучэння, захавання, пераймання”: зборнік навуковых прац удзельнікаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 29-30 красавіка 2009г.) рэдкал.: Р.А. Ровіна (адк. рэд.) [і інш.]. – Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2009. – 258 с.,;

Асноўныя напрамкі павышэння эфектыўнасці навучальнага працэсу ў сістэме прафесійнай падрыхтоўкі музыкаў у галіне духавога мастацтва (артыкул). Беларуская культура ва ўмовах глабалiзацыi: матэрыялы навук. канф., прысв. 35-годдзю БДУКМ (3 снежня 2010г.) рэдактары: В.У. Каташвілі, В.М. Сакалава, I. В. Смяян. – Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2011, тым 2. – 380 с.

Асноўныя метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы студэнтаў – завочнікаў кафедры духавой музыкі (дысцыпліна “спецынструмент”) (артыкул). Удасканаленне дзейнасцi кафедраў па прафесiйнай падрыхтоўцы спецыялiстаў на факультэце завочнага навучання: матэрыялы навук.-метад. канф. (2 лютага 2012 года) / рэдкал.: Ю.П. Бондар (старш.) [i iнш.] – Мiнск: БДУКМ, 2012. – 288 с.

Фарміраванне артыстычнасці выканальніцкай пастаноўкі і сцэнічных паводзін навучэнцаў і студэнтаў у класе флейты (артыкул) 96 – 100 с.

Культура: адкрыты фармат – 2013 (бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства, мастацтвазнаўства, культуралогія, музеязнаўства, сацыякультурная дзейнасць: сб. навук. арт./ рэд. соў: В.Р. Языковіч (старшыня) [і інш.]; Т. М. Бабіч, Ю. А. Перавезева, А. Н. Шаройка, Мін-у культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ун-т культуры і мастацтваў – Мінск: БДУКіМ, 2013. 470с

Асноўныя метадычныя рэкамендацыі і тэхналагічныя аспекты ў рабоце над гамамі на кафедры драўляных духавых інструментаў УА “БДАМ” (артыкул) 228 – 232 с. Культура: адкрыты фармат – 2014 (бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства і кнігазнаўства, мастацтвазнаўства, культуралогія, музеязнаўства, сацыякультурная дзейнасць: зб. навук. арт./ рэд. сов: В.Р. Языковіч (прадседатчык) [і інш.]; склад: Т.М. Бабіч, Ю.А. Перавезева, А.М. Шарайко; Мін-ва культуры Рэсп. Беларусь, Беларус. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў. – Мінск: БДУКіМ, 2014

“Асноўныя напрамкі развіцця тэхнікі дыхання ў кантэксце самастойнай работы студэнтаў і навучэнцаў у класе флейты” артыкул часопіс Вести № 23

«Маральна-філасофскі змест і спецыфіка інтэрпрэтацыі санаты мінор для флейты і basso continuo І. С. Баха (BWV 1034)», артыкул часопіс Вести № 27

Некаторыя праблемы класіфікацыі, абазначэння і выканання штрыхоў у класе флейты. (артыкул) з 118-127 Навуковае выданне Беларускае музычнае выканальніцтва ў кантэксце мастацкай культуры / склад. і навук. рэд. В. Л. Яканюк; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 38. Серыя 5, Пытанні тэорыі і гісторыі выканальніцкага мастацтва. Музычная педагогіка. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2016. – 151 с.

Спецыфіка ўдасканалення артыкуляцыйнага апарата ў працэсе работы над базавымі выканальніцкімі прыёмамі ў класе флейты(артыкул) Навуковае выданне. Беларускае музычнае выканальніцтва ў кантэксце мастацкай культуры / склад. і навук. рэд. В. Л. Яканюк; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Вып. 38. Серыя 5, Пытанні тэорыі і гісторыі выканальніцкага мастацтва. Музычная педагогіка. – Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2016. – 151 с.

Праграмы:

Інструментальны ансамбль. Навучальная праграма па спецыяльнасці 1 – 18 01 01 Народная творчасць, спецыялізацыя 1 – 18 01 01 – 02 02 Інструментальная музыка духавая, Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2009. – 14 с

Дадатковая прылада. Вучэбная праграма па спецыяльнасці 1–18 01 01 народная творчасць, спецыялізацыя 1–18 01 01–02 02 Інструментальная музыка духавая, Мн.: БДУ культуры і мастацтваў, 2010. – 16 с

Тэхніка ігры на духавых інструментах. Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па накіраванні спецыяльнасці 1-16 01 02-01 Дырыжыраванне (оперна-сімфанічнае), УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. Мінск 2012. – 16с.

Чытанне нот з ліста. Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасцей: 1-16 01 06 Духавыя інструменты. Найменне спецыяльнасці: 1-16 01 06-01 (флейта); 1-16 01 06-02 (габой); 1-16 01 06-03 (кларнет); 1-16 01 06-04 (фагот); 1-16 01 06-05 (валторна); 1-16 01 06-06 (туба); 1-16 01 06-07 (трамбон); 1-16 01 06-08 (труба); 1-16 01 06-09 (барытон); 1-16 01 06-10 (саксафон) УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Мінск 2012. – 16с.

Камерны ансамбль. Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі па вучэбнай дысцыпліне па напрамках спецыяльнасці: 1-16 01 06-01 Духавыя інструменты (флейта); 1-16 01 06-02 Духавыя інструменты (габой); 1-16 01 06-03 Духавыя інструменты (кларнет); 1-16 01 06-04 Духавыя інструменты (фагот); 1-16 01 06-10 Духавыя інструменты (саксафон).

Вучэбная праграма па дысцыпліне “Азнаямленчая практыка” па спецыяльнасці 1-16 01 06 “Духавыя інструменты” па напрамках: 1-16 01 06-01 Духавыя інструменты (флейта); 1-16 01 06-02 Духавыя інструменты (габой); 1-16 01 06-03 Духавыя інструменты (кларнет); 1-16 01 06-04 Духавыя інструменты (фагот); 1-16 01 06-10 Духавыя інструменты (саксафон). Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2016. – 15 с.

Вучэбная праграма па дысцыпліне “Ансамбль” па спецыяльнасці 1-16 01 06 “Духавыя інструменты” па напрамках: 1-16 01 06-01 Духавыя інструменты (флейта); 1-16 01 06-02 Духавыя інструменты (габой); 1-16 01 06-03 Духавыя інструменты (кларнет); 1-16 01 06-04 Духавыя інструменты (фагот); 1-16 01 06-10 Духавыя інструменты (саксафон). Мінск: УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», 2017. – 27 с.

Аранжыроўкі для двух флейт і фартэпіяна: Хрэстаматыя “Канцэртныя творы для двух флейт і фартэпіяна” Мінск: УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, 2017. – 79 с.