- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Неўская Ірына Васільеўна

Пасада: Дацэнт кафедры камернага ансамбля
Вучонае званне: Дацэнт (2014)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А. В. Луначарскага (1971, клас М.І. Лермана), там жа асістэнтура-стажыроўка (1981)
Выкладчык дысцыплін: Камерны ансамбль


Нарадзілася 12 верасня 1948 у г.Мінску ( Беларусь ).

З 1973 з’яўлялася выкладчыкам кафедры агульнага фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі А.В.Луначарскага. З 1976 выкладчык кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі А.В.Луначарского.

Праводзіла заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988 ).

Лаўрэат Адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу камернай музыкі                       « Краснадарская Камерата» ( 1 прэмія, 2011 ).

Стаж працы – больш за 40 гадоў.  На пасадзе дацэнта працуе з красавіка 2008 г. Званне дацэнта атрымала ў кастрычніку 2014г. Колькасць выпускнікоў – больш за 150 чалавек (фартэпіяна ), з улікам студэнтаў струннага аддзялення каля 400 чалавек.

Студэнты класа пастаянна ўдзельнічаюць ва ўсіх творчых праектах кафедры: удзел у канцэртах класа; у конкурсе Ю.Ф.Корсака (ёсць лаўрэаты і дыпламанты), а таксама лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў у Кіеве, Адэсе, Краснадары.  Пастаянна ўдзельначаюць студэнтаў у ДМШ г.    Мінска, Жодзіна і Магілёва.  У Нацыянальным мастацкім музеі, у Музеі «Дом Ваньковічаў, Доме Дружбы,  Беларускім маладзёжным тэатры і ЦЮГу.

Да канца 2014г. вяла актыўную выканальніцкую дзейнасць, выступала па ўсёй Беларусі; ва Украіне, Маскве, Латвіі, Варшаве, Германіі, Лодзі, Краснадары, Чэхіі. Мае званне лаўрэата і дыпламата шматлікіх міжнародных конкурсаў  (Украіна, Польшча, Расія, Латвія ).

Стварыла адну вучэбна-метадычную працу, 5 навуковых, 72 творчыя працы. Зрабіла перакладанне для фартэпіяннага трыа п’ес шведскіх кампазітараў, Дворжака, Ельскага. Я.Глебава «Фантастычныя танцы № 2 і № 4 ». (№ 2 – у снежні 2018г.)

Публікацыі:

Выканальніцкія рэдакцыі: