- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Літвін Мікалай Канстанцінавіч

Пасада: Дацэнт
Вучонае званне: Дацэнт (1999)
Адукацыя: БДК па класе кампазіцыі (1977)
Выкладчык дысцыплін: інструментоўка, чытанне партытур, апрацоўка і сачыненне


Нарадзіўся 11.05.1951, в. Пярэвічы, Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл.

Скончыў БДК (1977) па класе кампазіцыі А. В. Багатырова. Дацэнт (1999). Член БСК (1979), БСМД (2001). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі СК СССР (1986), ЦК ЛКСМБ (1986), Паліткіравання БВА (1988), М-ва культуры РБ (2001), УА БДАМ (2016, 2017).

З 1979 г. выкладае інструментоўку, чытанне партытур, апрацоўку і сачыненне на кафедры аркестравага дырыжыравання БДК, з 1988- старшы выкладчык кафедры кампазіцыі, з 1994 дацэнт кафедры інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання  партытур. Чытае курс лекцый “Інструментазнаўства  і азнакамленне з рэдкімі інструментамі» (аўт. распрацоўка). Кіраўнік выпускных работ па інструментоўцы.

Сярод вучняў (каля 70) – праф. БДАМ В. Жывалеўскі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт БДАМ Я. Грыдзюшка, дацэнт БДПУ У. Бубен, дырыжор БДАМТ, БДАМ М. Макарэвіч, дырыжор камернага аркестра Гарадзенскай капэлы, дацэнт В. Борматаў і інш.

Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных з’ездах, пленумах, фестывалях, конкурсах (Мінск, Маладзечна, Гродна, Кіеў, Кішынёў, Талін, Горы). Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу кампазітараў (1982). Аўтар абавязковых твораў для міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Правёў 3 аўтарскіх канцэрта: Мінск (2001), Баранавічы (2002), Гродна (2011). Удзельнік тэле- і радыёперадач Белдзяржтэлерадыё.

Публікацыі:

Літаратура аб педагогу: