Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Літвін Мікалай Канстанцінавіч

Пасада: Дацэнт
Вучонае званне: Дацэнт (1999)
Адукацыя: БДК па класе кампазіцыі (1977)
Выкладчык дысцыплін: інструментоўка, чытанне партытур, апрацоўка і сачыненне


Нарадзіўся 11.05.1951, в. Пярэвічы, Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл.

Скончыў БДК (1977) па класе кампазіцыі А. В. Багатырова. Дацэнт (1999). Член БСК (1979), БСМД (2001). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі СК СССР (1986), ЦК ЛКСМБ (1986), Паліткіравання БВА (1988), М-ва культуры РБ (2001), УА БДАМ (2016, 2017).

З 1979 г. выкладае інструментоўку, чытанне партытур, апрацоўку і сачыненне на кафедры аркестравага дырыжыравання БДК, з 1988- старшы выкладчык кафедры кампазіцыі, з 1994 дацэнт кафедры інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання  партытур. Чытае курс лекцый “Інструментазнаўства  і азнакамленне з рэдкімі інструментамі» (аўт. распрацоўка). Кіраўнік выпускных работ па інструментоўцы.

Сярод вучняў (каля 70) – праф. БДАМ В. Жывалеўскі, лаўрэат міжнародных конкурсаў, дацэнт БДАМ Я. Грыдзюшка, дацэнт БДПУ У. Бубен, дырыжор БДАМТ, БДАМ М. Макарэвіч, дырыжор камернага аркестра Гарадзенскай капэлы, дацэнт В. Борматаў і інш.

Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных з’ездах, пленумах, фестывалях, конкурсах (Мінск, Маладзечна, Гродна, Кіеў, Кішынёў, Талін, Горы). Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу кампазітараў (1982). Аўтар абавязковых твораў для міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў. Правёў 3 аўтарскіх канцэрта: Мінск (2001), Баранавічы (2002), Гродна (2011). Удзельнік тэле- і радыёперадач Белдзяржтэлерадыё.

Публікацыі:

  • Публ.: вучэбная праграма «Інструментазнаўства», Мінск, 2014; вучэбная праграма «Інструментоўка», Мінск, 2014; вучэбная праграма. «Чытанне арк. партытур», Мінск, 2011.
  • Песня «Журавінка», сл. І.Цітовіча // Нотная хрэстаматыя. Мінск, 2013;
  • «Трыпціх» для чатырох труб // Творы беларускіх кампазітараў для трубы і фартэпіяна і ансамбляў труб. Мінск, 2012;  “Жураўліны сум”, паэма для струннага аркестра // Творы беларускіх кампазітараў для камернага аркестра. Мінск, 2014;
  • Дзве п’есы для флейты і фартэпіяна «Песня», «Бурлеска» // Творы беларускіх кампазітараў для флейты. Мінск, 2017;
  • «Тэма з варыяцыямі» для фартэпіяна // Творы кампазітараў-выкладчыкаў БДАМ для фартэпіяна, 2017;
  • Хоры: «Мірскі замак» сл. М.Віняцкага, “Матчына песня” сл. В.Віткі, «Ружовы бусел», сл. С.Клімковіч // Творы кампазітараў-выкладчыкаў БДАМ для хору, 2017;
  • Песня «Цёплыя дзянёчкі», сл. Л.Пранчака // Нав. пас. “Музыка, 3 клас”, Мінск, 2017;
  • «Сюіта» для домры і фартэпіяна // Творы беларускіх кампазітараў для домры і фартэпіяна. Мінск, 2021;
  • «Трыпціх для ансамбля труб» // Творы беларускіх кампазітараў для медных духавых інструментаў. Мінск, 2021.

Літаратура аб педагогу:

  • В.В.Каваліў «Беларускія кампазітары: партрэты і біяграфіі» // нав. пас., Мінск, 2018.
  • Запісы ў фондзе Беларус. радыё: Сімфонія, сімф. вар., кантата «Беларуская калыханка» на сл. В.Віткі, цыкл хароў “Родныя вобразы” на сл. Я.Купалы і Я.Коласа, вак. цыкл “Восеньскі трыпціх” на сл. І.Бурсава, камерна-інстр. муз. хоры, песні.
pic pic pic