Кафедра аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі

Ларын Вячаслаў Вячаслававіч

Пасада: Старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўк,  кафедры харавога дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (2015 г.) і «Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне» (2020 г.), там жа магістратура па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (2017 г.)
Дысцыпліны: Дырыжыраванне, Чытанне харавых партытур, Тэорыя і гісторыя харавога мастацтва XX-XXl стст.


Вячаслаў Ларын – харавы і аркестравы дырыжор, кампазітар, педагог. Скончыў Мінскае дзяржаўнае музычнае вучылішча ім. М.І.Глінкі па спецыяльнасці «Харавое дырыжыраванне» (клас выкладчыка Альбакрынавай Т.М.), Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях «Харавое дырыжыраванне» (клас дацэнта Бадзяка І.М.), «Оперна-сімфанічнае дырыжыраванне» (клас дацэнта Вандзілоўскага П.У.), магістратуру па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» (клас дацэнта Бадзяка І.М.).

Ларын В.В. з’яўляецца пераможцам шматлікіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў і мае наступныя ўзнагароды: лаўрэат II і III Адкрытых конкурсаў харавых дырыжораў імя народнага артыста СССР, прафесара В.В.Роўды (Мінск, Беларусь, 2011, 2014 гг.), пераможца V Міжнароднага конкурсу дырыжораў акадэмічных хораў (Краснаярск, Расія, 2012 г.); лаўрэат VI Міжнароднага конкурсу харавых дырыжораў “W stronę polifonii” (Вроцлаў, Польшча, 2014 г.); лаўрэат і ўладальнік Кубка Санкт-Пецярбурга XI Міжнароднага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на мнагаструнных народных інструментах у намінацыі “Дырыжоры” (Санкт-Пецярбург, Расія, 2018 г.); удзельнік IV Міжнароднага конкурсу маладых дырыжораў сімфанічных аркестраў ім. І.А.Мусіна (2016 г.); лаўрэат V Міжнароднага конкурсу кампазітараў “Маладая класіка” (Волагда, Расія, 2018 г.); лаўрэат XI і XIV Адкрытага Усерасійскага конкурсу кампазітараў «Харавая лабараторыя XXI стагоддзя. Музыка для дзяцей і юнацтва» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2018, 2021 гг.).

У якасці кампазітара прымаў удзел у міжнародным арт-праекце “Музыка, напісаная сёння” (Санкт-Пецярбург, Расія, 2019 г.).

У якасці дырыжора гастраляваў па Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі і Вялікабрытаніі.

Працаваў з такімі калектывамі, як: студэнцкі хор БДАМ; вялікі сімфанічны аркестр БДАМ; малы сімфанічны аркестр БДАМ; камерны аркестр БДАМ; студэнцкі хор Маскоўскай акадэміі харавога мастацтва імя Папова; маладзежны хор «Art sonus» (г.Санкт – Пецярбург, РФ); Краснаярскі харавы ансамбль салістаў “Табе спяваем”; студэнцкі хор акадэміі музыкі ім. К.Ліпінскага (г.Вроцлаў, Польшча); Дзяржаўны хор Вроцлаўскай філармоніі; студэнцкі хор акадэміі музыкі ім. Г. Дзіма (г. Клуж-Напока, Румынія); Дзяржаўны хор Трансільванскай філармоніі (Румынія); Дзяржаўны сімфанічны аркестр Пазарджыкскай філармоніі (г. Пазарджык, Балгарыя); сімфанічны аркестр Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы; камерны аркестр Кастрамской філармоніі; аркестр Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы Санкт-Пецярбурга.

Вячаслаў Ларын з’яўляецца ўладальнікам стыпендыі імя А.В.Багатырова (2013 г.); лаўрэатам прэміі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта “за актыўны ўдзел у навуковым, грамадскім і культурным жыцці горада Мінска” (2013 г.); стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2014 г.), лаўрэатам абласнога конкурсу “Творчы алімп Міншчыны” ў намінацыі “Творчая моладзь” (2020 г.).

З 2016 да 2020 гг. Вячаслаў Ларын з’яўляўся старшынёй цыклавой камісіі “Дырыжыраванне (акадэмічны хор)” і з 2016 па 2021 гг. мастацкім кіраўніком Маладзёжнага  хору “Brevis” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. З 2020 да 2022 гг. – мастацкі кіраўнік камернага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Цяпер з’яўляецца галоўным дырыжорам Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь “Музычнай капэлы “Санарус” Мінскай вобласці”. Старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі і кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Выкладчык Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Аўтар і арт-дырэктар Адкрытага конкурсу харавых кампазітараў ім. В.Цэраўскага.