- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

АЛЯКСАНДР УЛАДЗІМІРАВІЧ ШАТАЎ

Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі.
Адукацыя: Данецкая дзяржаўная музычная акадэмія імя С.С. Пракоф’ева (2011, па класе акардэона, аркестравага дырыжыравання), там жа асістэнтура-стажыроўка (2014, па класе акардэона, аркестравага дырыжыравання).
Растоўская дзяржаўная кансерваторыя імя С. В. Рахманінава (2022, па класе оперна-сімфанічнае дырыжыраванне).
Тамбоўскі дзяржаўны музычна-педагагічны інстытут імя С.В. Рахманінава, аспірантура (2024 – па цяперашні час, завочна).
Выкладаемыя дысцыпліны: дырыжыраванне, аркестравы клас


Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1987г. З 2015 года працуе ў Белгарадскім дзяржаўным інстытуце мастацтваў і культуры на пасадзе старэйшага выкладчыка кафедры музычна-інструментальнага выканальніцтва. Мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра рускіх народных інструментаў, аркестра баяністаў і акардэаністаў, а з 2022 года-мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра БДІІК.

З 2024 года – старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі, мастацкі кіраўнік і дырыжор аркестра баяністаў і акардэаністаў, сімфанічнага аркестра БДАМ.

Лаўрэат II Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на баяне акардэоне і гармонікі (горад Тамбоў, РФ, 2020).

Лаўрэат VIII Усерасійскага конкурсу па інструментоўцы (РАМ імя Гнесіных, горад Масква, РФ, 2020).

Лаўрэат II Міжнароднага конкурсу тэарэтычных работ (горад Белгарад, РФ, 2020).

Лаўрэат Усерасійскага фестывалю-конкурсу творчых работ імя М.Я, Чайкіна (НГК імя М. І. Глінкі, горад Ніжні Ноўгарад, РФ, 2021).

Лаўрэат IX Усерасійскага конкурсу па інструментоўцы (РАМ імя Гнесіных, горад Масква, РФ, 2021).

Лаўрэат III Міжнароднага конкурсу тэарэтычных работ (горад Белгарад, РФ, 2021).

Лаўрэат I Усерасійскага конкурсу па кампазіцыі і інструментоўцы для аркестра рускіх народных інструментаў (СГК імя Л.В. Собінава, горад Саратаў, РФ, 2022).

Лаўрэат I Усерасійскага конкурсу па інструментоўцы імя М.I. Глінкі (г. Ніжні Ноўгарад, РФ, 2024).

Аўтар інструментовак і аранжыровак для розных складаў аркестраў і ансамбляў. Актыўна займаецца прафарыентацыйнай працай, праводзіць майстар-класы для навучэнцаў дзіцячых музычных школ, музычных каледжаў. Аўтар інструментовак і аранжыровак для розных складаў аркестраў і ансамбляў.