- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Аддзел канцэртных і спецыяльных творчых праектаў

Кіраўнік аддзела: Церахава Юлія Андрэеўна
Кантактны тэлефон: +375 17 3615962
Электронны адрас: konzert@bgam.by


Аддзел створаны ў кастрычніку 2001 года (Загад ад 24.09.2001 №48-3).

Прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці аддзела з’яўляюцца:

Сярод задач аддзела:

Ажыццяўленне гэтай працы праходзіць з апорай на нарматыўныя дакументы Рэспублікі Беларусь, у якіх адзначаецца важная роля музычнага мастацтва ў справе ідэалагічнага і культурнага выхавання і адукацыі.

Аддзел забяспечвае дзейнасць у залах, якія выконваюць функцыі вучэбных сцэн і канцэртных пляцовак. Сярод іх – Вялікая зала (вучэбны корпус № 1, вул. Інтэрнацыянальная, 30, аўдыторыя № 229), прызначаны для самых маштабных і яскравых падзей акадэміі музыкі. Упрыгожаннем Вялікай залы па праве з’яўляецца калекцыйны канцэртны раяль фірмы «Steinway&Sons», які быў набыты Акадэміяй у юбілейны 2017 год дзякуючы гранту спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Акрамя таго, канцэртныя і творчыя мерапрыемствы праходзяць у Малай зале (вучэбны корпус № 2, вул. Камуністычная, 9 / вул. Чычэрына, 5, аўдыторыя 111), у Зале імя В.У. Роўды (вучэбны корпус № 1, вул. Інтэрнацыянальная, 30, аўдыторыя 410) і Музычнай гасцінай (вучэбны корпус № 2, вул. Камуністычная, 9 / вул. Чычэрына, 5, аўдыторыя 401).

Дзейнасць аддзела спрыяе правядзенню канцэртаў і творчых праектаў з удзелам нязменна дзейных студэнцкіх творчых калектываў: сімфанічнага і камернага аркестраў, аркестра духавых інструментаў, хору, аркестраў рускіх і беларускіх народных інструментаў, інструментальных ансамбляў і інш. Дыяпазон канцэртных праграм разнастайны і ўключае творы замежнай, рускай і беларускай музычнай класікі. Неад’емнай часткай праграм Акадэміі таксама з’яўляюцца творы сучасных, у прыватнасці, беларускіх кампазітараў, з якіх шмат выконваецца ўпершыню.

Сярод мерапрыемстваў, арганізацыя і правядзенне якіх ужыццяўляюцца аддзелам, – сольныя канцэрты, канцэрты прафесарска-выкладніцкага складу акадэміі, творчыя вечары, канцэрты фартэпіяннай, вакальнай, інструментальнай і харавой музыкі, вечары-прысвячэнні юбілейным датам, звязаныя з важнымі для сусветнай і беларускай культуры імёнамі, мемарыяльныя вечары, канцэрты класаў, канцэрты камернай музыкі, справаздачы кафедраў, канцэрты аддзяленняў музычных коледжаў, студэнтаў магістратуры, замежных студэнтаў і слухачоў падрыхтоўчага аддзялення, канцэрты, прымеркаваныя да дзяржаўных і прафесійных святаў, дабрачынныя канцэрты-акцыі і творчыя праекты, тэматычныя цыклы канцэртаў, пастаноўкі опернай студыі Акадэміі, выступленні салістаў і калектываў на іншых пляцоўках, канцэртныя праграмы ў межах міжнародных конкурсаў і фестываляў, а таксама міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый, творчыя праекты, якія ажыццяўляюцца дзякуючы падтрымцы спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Спецыялісты аддзела:

УЗОР ЗАЯЎКІ НА МЕРАПРЫЕМСТВА