- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сазановіч Наталля Валянцінаўна

Пасада: дацэнт музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прафесар кафедры фартэпіяна.
Навуковае званне: Дацэнт (2016).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.У. Луначарскага (1981, клас фартэпіяна Г.І. Шаршэўскага); аспірантура Інстытута філасофіі і права Акадэміі навук БССР (1987) пад кіраўніцтвам У.М. Конана
Выкладаемыя дысцыпліны: Філасофія, Філасофія і метадалогія навукі, Філасофія музыкі, Псіхалогія мастацкай творчасці, Эстэтыка


Нарадзілася 11 ліпеня 1958 у г. Менску (БССР).

1987-92 – малодшы навуковы супрацоўнік Аддзела навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Акадэміі навук БССР. З 1981 з перапынкамі да 1999 канцэртмайстар кафедры харавога дырыжыравання (кл. дац. А.П. Зелянковай), 2000 – выкладчык, арт. выкладчык, дацэнт кафедры фартэпіяна (2009). З 2006 па сумяшчальніцтве вядзе курс філасофіі ў студэнтаў, з 2011 у магістрантаў і аспірантаў курс “Філасофіі і метадалогія навукі”. Загадчык падрыхтоўчага аддзялення Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2012-2018). З 01.09.2021 па 30.09.2024 – загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, сумяшчала працу таксама як дацэнт, прафесар кафедры фартэпіяна. Кіраўнік СНТА фартэпіяннага аддзялення (з 2010 па 2012). Галоўны рэдактар ​​газеты “Беларускi музыкант” Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2011 па 2018). Намеснік старшыні прафкама супрацоўнікаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (да 2023). Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Н.В. Сазановіч вядзе актыўную навуковую і метадычную працу, з’яўляецца аўтарам 60 навуковых прац. Дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі “Музычна-педагагічнае майстэрства” VIII Міжнароднага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў і кампазітараў “Рамантызм: вытокі і гарызонты” (г. Масква. РАМ імя Гнесіных, 23-30 чэрвеня 2016 г.). Шэраг дыпломаў за педагагічнае майстэрства Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі (акадэміі) імя М.П. Мусаргскага, Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова, Акадэміі харавога мастацтва ім. В.С. Папова. Павышэнне кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” па праграмах “Актуальныя праблемы сучаснага мастацтва Беларусі”, пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі № 3503200, рэг. №380 ад 7 лютага 2020 г., “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці: новыя падыходы”, пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі №3997944, рэг. №2096 ад 03.06.2022 г. Пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі №4139205 у дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» па праграме «Канцэптуальныя і метадычныя інавацыі ў выкладанні вучэбнай дысцыпліны «Філасофія», 29 траўня – 2 чэрвеня 2023 г.

З’яўляецца намеснікам старшыні ГА “Беларускі саюз жанчын” Акадэміі музыкі. Узнагароджана падзякамі Цэнтральнай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада Мінска і за педагагічную працу (2024).

Член “Беларускага саюза музычных дзеячаў”, член “Беларускага філасофскага таварыства”.

Узнагароджана Ганаровымі граматамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Ганаровымі граматамі Акадэміі музыкі за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ў выхаванні адоранай і таленавітай моладзі (2007, 2012, 2018 гг.), мае дыплом IV Усерасійскага фестывалю-конкурсу музычна-асветніцкіх праграм па курсе форт. «За творчую ініцыятыву ў развіцці асветніцкай дзейнасці курса фартэпіяна» (РАМ імя Гнесіных, 2007), Граматай Установы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» (2015), дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I Рэспубліканскай выставы фотаработ «Сто асобаў – моладзь у гісторыі і культуры» Рэспубліканскага студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі Fest-art.by (Мінск, 2013), дыпломам за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў і інфармацыйна-метадычных матэрыялаў “Наш час – ініцыятыва” (Мінск, 2013). Ганаровымі граматамі Мінгарвыканкама (2017, 2022 гг.).

Член журы I і III Міжнароднага конкурсу фартэпіяннай падрыхтоўкі студэнтаў дырыжорска-харавых, тэарэтычных і кампазітарскіх аддзялення сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў імя В.С. Цвяцікава “Шлях да майстэрства” (люты 2008, 2012 гады, Расія, г. Екацярынбург), член Аргкамітэта Першага і Другога міжнародных фестываляў “Беларускія фартэпіянныя асамблеі” (2013, 2015). Арганізацыя і правядзенне І і ІІ Міжнародных конкурсаў выканаўцаў на фартэпіяна «Карэлія – Беларусь» Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К. Глазунова, 13-18 красавіка 2021 г., 18-21 красавіка 2023 г. (навуковы кіраўнік і член журы).

Член журы I і III Міжнароднага конкурсу фартэпіяннай падрыхтоўкі студэнтаў дырыжорска-харавых, тэарэтычных і кампазітарскіх аддзялення сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў імя В.С. Цвяцікава “Шлях да майстэрства” (люты 2008, 2012 гады, Расія, г. Екацярынбург), член Аргкамітэта Першага і Другога міжнародных фестываляў “Беларускія фартэпіянныя асамблеі” (2013, 2015). Арганізацыя і правядзенне І і ІІ Міжнародных конкурсаў выканаўцаў на фартэпіяна «Карэлія – Беларусь» Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К. Глазунова, 13-18 красавіка 2021 г., 18-21 красавіка 2023 г. (навуковы кіраўнік і член журы).

Мастацкі кіраўнік творчага праекта “Музыка ў музеі” (ГА “Беларускі саюз музычных дзеячаў”) (з 2008), у рамках якога праведзена больш за 50 канцэртных асветніцкіх у г.Мінску і ў РБ (аўтар канцэпцыі і вядучы).

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях (больш за 30) па пытаннях эстэтыкі і культуры Барока, філасофска-эстэтычных поглядаў М.К. Сарбеўскага, праблемам музычна-асветніцкай дзейнасці ў музейнай прасторы сучаснага соцыума, анталогіі музычнага мастацтва, праблеме інтэнцыйнасці, аналізу духоўна-маральных асноў асобаснай самасвядомасці выканаўцы; шэрагу метадычных распрацовак па дысцыпліне “Філасофія і метадалогія навукі”, вучэбных праграм па дысцыплінах “Культуралогія”, “Філасофія”, “Рэлігіязнаўства”, УМК: “Філасофія музыкі” (сумесна з дац. Сакалоўскай М.М.), УМК “Рэлігі (сумесна з дац. Ладуцька А.М.), “Культуралогія”, “Філасофія”. Аўтар шэрагу метадычных рэкамендацый па дысцыпліне “Філасофія і метадалогія навукі” (для замежных навучэнцаў). Арганізацыя і правядзенне цыкла навукова-практычных семінараў з канцэртнай праграмай «Музыка і філасофія» ў БДАМ і музеях г. Мінска.

Публикацыі:

Складальнік:

 

Літаратура аб педагогу: