• Навiны - канферэнцыі
14.10.2022
Подробнее arrow

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «МУЗЫЧНАЯ АДУКАЦЫЯ І НАВУКА Ў XXI СТАГОДДЗІ: ДЫЯЛОГ ПАКАЛЕННЯЎ»

#канферэнцыі

У рамках юбілейных мерапрыемстваў 6–8 снежня 2022 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Музычная адукацыя і навука ў XXI стагоддзі: дыялог пакаленняў». У канферэнцыі адбудуцца пасяджэнні секцый, круглы стол, лекцыі і майстар-класы вядомых педагогаў, выканаўцаў і даследчыкаў, пройдуць прэзентацыі новых выданняў. Тэматыка канферэнцыі: гістарычны шлях і дасягненні беларускай музычнай навукі: да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі; выбітныя дзеячы нацыянальнага музычнага мастацтва, навукі і музычнай адукацыі – юбіляры 2022 года (В.А.Залатароў, Р.Р.Шырма, Я.І.Сцягенны, І.І.Жыновіч, А.К.Клумаў, С.Дз.Асколкаў, Л.М.Абеліёвіч, М.Ф.Маслаў, І.А.Цвятаева, М.Д.Браценнікаў, Г.М.Вагнер, Г.С.Глушчанка, М.С.Мінянкова, Т.А.Шчарбакова, А.Ю.Мдзівані, І.Дз.Назіна, Дз.Б.Смольскі, В.У.Шацкі, Л.С.Шаламенцава, М.Я.Фінберг і інш.); сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных...
434
16.02.2022
Подробнее arrow

XXХІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур

#канферэнцыі

З 5 па 8 красавіка 2022 года Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі праводзіць XXХІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур. У рамках чытанняў адбудуцца пасяджэнні секцый, круглы стол, лекцыі вядомых музыказнаўцаў, прэзентацыі новых выданняў. Асноўныя тэматычныя кірункі: гістарычны шлях і дасягненні беларускай музычнай навукі: да 90-годдзя Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і 100-годдзя Інстытута беларускай культуры; выдатныя дзеячы музычнага мастацтва, культуры і навукі Беларусі – юбіляры 2022 года (В. А. Залатароў, Р. Р. Шырма, Л. М. Абеліѐвіч, І. І. Жыновіч, Г. С. Глушчанка, Т. А. Шчарбакова, Д. Б. Смольскі, А. Ю. Мдзівані, І. Д. Назіна);...
129