- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Машкоўская Алена Уладзіміраўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014, клас флейты Г. Я. Гедыльтэра, С. І. Сітнікавай),
там жа аспірантура (2019) пад кіраўніцтвам Н. Г. Ганул
Выкладчык дысцыплін: гісторыя выканальніцкага мастацтва, сучасная музыка для духавых інструментаў


 

Нарадзілася 10 красавіка 1989 г. у г. Мінску (Беларусь).

З 2009 года працуе ў ДМШМ №8 ім. Р. Шырмы г. Мінска настаўнікам па класе флейты, з 2015 года загадвае духавым аддзяленнем. З 2021 года – выкладчык кафедры драўляных духавых інструментаў; ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва магістарскімі дысертацыямі замежных магістрантаў.

Лаўрэат II Міжнароднага музычнага конкурсу ім. Р.М. Гліэра (2018). Лаўрэат III Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Sempre Сoncept” (2020; мае метадычную распрацоўку па тэме “Творы беларускіх кампазітараў для флейты ў класе па спецыяльнасці ў ДМШІ і ДШМ”).

За гады працы ў ДМШМ №8 падрыхтавала 7 лаўрэатаў рэспубліканскіх конкурсаў. Ансамбль флейтыстаў “Калейдаскоп” неаднаразова станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Аўтар дакладаў на 25 рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях тэорыі і гісторыі музыкі, музычнай педагогікі, выканальніцкага мастацтва. Сфера навуковых інтарэсаў – музыка для духавых інструментаў беларускіх, рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў; тэорыя і практыка выканальніцкай інтэрпрэтацыі; пытанні музычнай адукацыі.

Дысертацыя на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – Музычнае мастацтва: “Творы для флейты ў творчасці беларускіх кампазітараў другой паловы XX – пачатку XXI стагоддзя: жанрава-стылявыя асаблівасці і выканальніцкая практыка”. Навуковы кіраўнік: кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Н. Г. Ганул; Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (Мінск, 2020).

Публікацыі: