З 13 па 25 лістапада 2025 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбудзецца маштабны цыкл творча-адукацыйных мерапрыемстваў «Кансерваторыя збірае сяброў», прымеркаваны да дня заснавання Акадэміі музыкі – 15 лістапада 1932 года.
Партнёрамі праекту выступяць Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя Н.А. Рымскага-Корсакава і Казанская дзяржаўная кансерваторыя ім. Н. Жыганава. У праграме – канцэрты, тэатральная пастаноўка, майстар-класы, лекцыі і творчыя сустрэчы.
Афіша мерапрыемстваў:
13–15 лістапада – Дні Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М.А.Рымскага-Корсакава ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:
13 лістапада (чацвер)
- 10:00-13:00, аўд. 401, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-клас рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, прафесара А.М.Васільева.
14 лістапада (пятніца)

- 11:00-14:00, аўд. 401, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-клас рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі рэктара Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі, прафесара А.М. Васільева.
- 18:30, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Канцэрт Аркестра баяністаў-акардэаністаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі «Расія: вобразы трох стагоддзяў». Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Іван Мінякоў.
15 лістапада (субота) – Дзень нараджэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі:

- 10:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Майстар-класы дэкана факультэта народных інструментаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, прафесара У.Я. Арлова.
- 14:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): «Акардэон і баян. Дума пра будучыню з дня сённяшняга» – Лекцыя-творчая сустрэча з мастацкім кіраўніком і дырыжорам Аркестра баяністаў і акардэаністаў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, старшым выкладчыкам кафедры баяна і акардэона І.Д. Міняковым.
- 19:00, «Мінск-Арэна» (праспект Пераможцаў, 111): «На беразе неба» – канцэрт Дзімы Білана з удзелам Сімфанічнага аркестра Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Дырыжор – Аляксандр Шатаў.
20 лістапада (серада) – “Рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – 90!”
- зала РДК (пл. Свабоды, 7): Святочны канцэрт студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай акадэміі музыкі – выпускнікоў Спецыяльнай школы пры кансерваторыі.
23-25 – лістапада – Дні Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава:
23 лістапада (нядзеля)

- 15:00, Музычная гасцёўня, навучальны корпус № 2 Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Камуністычная, 9): Творчая сустрэча з артыстамі опернай студыі Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.
18:00, Малая зала, навучальны корпус № 2 (вул. Камуністычная, 9): Канцэрт Аркестра татарскіх народных інструментаў “Tatarica” – Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава. Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Татарстан, прафесар Р.А. Халітаў.
24 лістапада (панядзелак)
- 15:00, аўд. 304, навучальны корпус № 3 (вул. П. Броўкі, 22): «Музыка эпохі барока як “даакадэмічнае мастацтва”. Асаблівасці выканальніцкіх інтэрпрэтацый» – Лекцыя рэктара Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім.Н. Жыганава, доктара мастацтвазнаўства, прафесара В.Р. Дулата-Алеева.
- 18:00, Вялікая зала навучальнага тэатра-студыі ім. А. Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 81): К. Лістоў, аперэта «Севастопальскі вальс» у выкананні опернай студыі Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.
- 15:00, Малая зала Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (навучальны корпус № 2, вул. Камуністычная, 9): “Сем Бахаў” – канцэрт Камернага аркестра Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. Жыганава.

