
Пасада: старшы выкладчык кафедры струнных народных інструментаў
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2008, клас дацэнта Грыдзюшка Я.М.), там жа амагістратура (2009, навуковы кіраўнік – Шчарбак В.М.)
Выкладаемыя дысцыпліны: “Спецыяльны інструмент”, “Ансамбль”
Кухта Павел Яўгенавіч нарадзіўся 6 ліпеня 1984 года ў Гродне, дзе атрымаў першую музычную адукацыю. Выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і магістратуры (клас дацэнта Грыдзюшкі Я.М.) з 2009 года з’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Лаўрэат больш за дваццаць міжнародных гітарных конкурсаў, якія праходзілі ў Аўстрыі, Германіі, Ізраілі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, ЗША, Украіне, Францыі, Чэхіі. З’яўляецца адзіным беларускім гітарыстам, які ўдастойваўся звання лаўрэата на самых буйных гітарных конкурсах такіх, як:
2009 – 1 Міжнародны конкурс гітарыстаў імя А. Фраучи (Масква, Расія) – 2 месца (1 не прысуджалася);
2012 – 45 Міжнародны конкурс гітарыстаў імя М. Піталуга (Алесандрыя, Італія) – 3 месца; 2014 – 48 Міжнародны конкурс гітарыстаў імя Ф. Тарэгі (Бенікасім, Іспанія – 2 месца і прыз глядацкіх сімпатый;
2014 – 30 Міжнародны конкурс гітарыстаў імя А. Сеговіі (Альмунекар, Іспанія – 2 месца; 2015 – 6 Міжнародны конкурс гітарыстаў (Хайнсберг, Германія – 1 месца;
2016 – 34 Міжнародны конкурс гітарнай асацыяцыі Амерыкі (Дэнвер, ЗША) – 3 месца;
2016 – 50 Міжнародны конкурс гітарыстаў імя Ф. Тарреги (Беникасим, Іспанія – 2 месца, прыз за лепшае выкананне музыкі Ф. Тарреги, прыз глядацкіх сімпатый.
Ідэйны натхняльнік і ўдзельнік шматлікіх праектаў у Белдзяржфілармоніі, з удзелам лепшых беларускіх музыкантаў, а таксама замежных гітарыстаў.
Запісы многіх канцэртных праграм з удзелам Кухты П.Я. рэгулярна транслююцца па радыё Культура і першаму беларускаму радыё.
Асаблівае месца ў творчай дзейнасці музыканта займае супрацоўніцтва з беларускім кампазітарам Галінай Гарэлавай. У выніку сумеснай працы, з’явіўся шэраг твораў для гітары сола і ў ансамблі ў выканальніцкай рэдакцыі Кухты П.Я.:
2014 – «Сумныя прывіцы зніклага замка», сюіта для беларускіх цымбалаў і гітары ў 4-х частках. Партыя цымбалаў – Вераніка прадзед;
2015 – Прэлюдыя і фуга, сачыненне ўпершыню было запісана на сольны кампакт-дыск Кухты П.Я. У Канадзе на лэйбле Naxos (2015);
2017 – «Харон», канцэрціна для гітары і струнных;
2018 – «Радэн», Фантазія для гітары сола;
2019 – «Біблейскія матывы», сюіта ў 5-і частках, 2-я рэдакцыя, «Bergmann Edition» (Данія, 2020);
2023 – «Далёкія званы», Фантазія для гітары сола;
2024 – «Брэйгель-сюіта» ў 4-х частках, «Bergmann Edition» (Данія, 2024);
2024 – «Da Lantano» для гітары і струнных.
Прымае актыўны ўдзел у многіх фестывалях і конкурсах у Беларусі і за яе межамі ў якасці спецыяльнага госця, члена журы і выкладчыка майстар-класаў.
З’яўляецца выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2016 па 2018 і з 2023 па цяперашні час. За гэты час падрыхтаваў некалькі лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў: Ганна Важнік, Анастасія Рак.
У 2020 стаў уладальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у навуцы, адукацыі, ахове здароўя, культуры на рэалізацыю творчага праекта «Сусветныя зоркі класічнай гітары ў праекце Паўла Кухты».
Творчыя дасягненні музыканта былі адзначаны Гранд-прэміяй і званнем лаўрэата спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі (2010, 2011, 2013); падзякай міністра культуры за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё і прапаганду беларускай музычнай культуры (2012); падзякай кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай культурнай палітыкі, плённую працу і высокае прафесійнае майстэрства (2013), Ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай культуры (2019), Граматай Белдзяржфілармоніі за творчыя дасягненні і высокі прафесіяналізм (2026).