- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Увага! Скаардынаваны конкурс Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў і Расійскага навуковага фонду “БРФФД–РНФ М–2027”

Заяўкі на конкурс падаюцца адначасова ў БРФФД і РНФ у адпаведнасці з устаноўленымі ў іх формамі, пры гэтым беларускімі вучонымі – у БРФФД, расійскімі – у РНФ.

Навуковы напрамак – Сацыяльна-гуманітарныя веды ў развіцці чалавека і грамадства.

Гранты выдзяляюцца на тэрмін да трох гадоў групам маладых даследчыкаў.

У складзе групы даследчыкаў з беларускага боку, уключаючы кіраўніка праекта, павінна быць не менш 4 чалавек.

На конкурс прадстаўляюцца праекты фундаментальных навуковых даследаванняў і пошукавых (арыентаваных фундаментальных) навуковых даследаванняў, здольных ўнесці істотны ўклад у пашырэнне і паглыбленне навуковых ведаў, якія адрозніваюцца навізной у пастаноўцы і метадах правядзення даследаванняў і маюць вялікую навуковую і практычную значнасць.

Кіраўнік праекта павінен мець не менш за пяць навуковых публікацый па тэматыцы праекта, апублікаваных на працягу апошніх пяці гадоў (з 1 студзеня 2021 г. да даты падачы заяўкі) у беларускіх і замежных навуковых выданнях, што рэцэнзуюцца і ўключаны ў пералікі ВАК і/ці індэксуюцца ў Russian Sexence/Citation Science.

Афармленне заявак на конкурс ажыццяўляецца праз сістэму АІС “БРФФД”. Доступ да сістэмы для запаўнення вэб-формы заяўкі прадастаўляецца ў Інтэрнеце па адрасе https://fond.ddc.by

Заяўкі на конкурс афармляюцца праз АІС “БРФФД” не пазней за 29 мая 2026 г. (да 15.00).

Папяровы варыянт заяўкі для рэгістрацыі накіроўваецца ў Выканаўчую дырэкцыю БРФФД не пазней за 5 чэрвеня 2026 г. (для іншагародніх арганізацый-заяўнікаў дата вызначаецца па штэмпелі на паштовым адпраўленні).

Падрабязней аб афармленні заявак: https://fond.bas-net.by/if286_.html

Матэрыялы беларускіх вучоных на конкурс накіроўваюцца ў Выканаўчую дырэкцыю Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, к. 112.