Мэта конкурсу – захаванне, памнажэнне і папулярызацыя лепшых традыцый кампазітарскай творчасці, выяўленне і падтрымка таленавітых музыкантаў, духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё міжнародных культурных сувязей, умацаванне Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі і папярэджанне фальсіфікацыі гістарычнай памяці.
Заснавальнікі і арганізатары конкурсу – Федэральная дзяржаўная бюджэтная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі “Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П.І.Чайкоўскага” і ўстанова адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” пры інфармацыйнай падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца на афіцыйных сайтах кансерваторыі (http://www.mosconsv.ru/) і акадэміі (https://www.bgam.by/). Інфармацыя ўключае звесткі пра час, месца і ўмовы правядзення конкурсу, крытэрыі і парадак ацэнкі музычных твораў, парадак і тэрміны аб’яўлення вынікаў конкурсу, а таксама іншыя неабходныя звесткі.
У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты, аспіранты, асістэнты-стажоры кансерваторыі і акадэміі, якія з’яўляюцца аўтарамі музычных твораў.
Конкурс складаецца з двух тураў.
Першы тур з’яўляецца адборачным і праводзіцца завочна (па дасланых партытурах; да партытуры, па жаданні ўдзельніка, можа быць прыкладзены аўдыёзапіс).
Конкурсныя праслухоўванні другога тура праводзяцца вочна ў выглядзе адкрытага канцэрта. Па выніках другога туру вызначаюцца пераможцы.
Для ўдзелу ў конкурсе канкурсант або ўстанова адукацыі, у якіх канкурсант навучаецца, пры дапамозе электроннага адпраўлення высылае неабходныя матэрыялы на рускай (беларускай) мове ў тэрмін не пазней апошняга дня правядзення першага тура конкурсу. Пры ўмове ўдзелу ў конкурсе некалькіх удзельнікаў ад адной установы адукацыі матэрыялы накіроўваюцца на кожнага канкурсанта асобным электронным лістом. Неабходнымі звесткамі для ўдзелу ў конкурсе з’яўляюцца:
- заяўка на ўдзел у конкурсе па форме згодна з дадаткам 3 Палажэння аб правядзенні конкурсу;
- заяву з асабістым подпісам аб згодзе заяўніка на апрацоўку яго/яе персанальных даных згодна з дадаткам 4 Палажэння аб правядзенні конкурсу;
- копія дакумента, які засведчвае асобу канкурсанта;
- копія дакумента, які засведчвае статус навучальнай установы адукацыі (студэнцкі білет, даведка з месца навучання і г.д.);
- адна каляровая фатаграфія канкурсанта (фармату JPEG і дазволу не менш за 600 dpi);
- нотны запіс твора з дэвізам, пад якім ён прадстаўляецца. Да нотнага запісу твора можа быць прыкладзена спасылка на хмарнае сховішча з аўдыёзапісам.
Матэрыялы накіроўваюцца на адрас электроннай пошты: mosconsv_bgam@mail.ru з паметкай: “У аргкамітэт Другога Саюзнага конкурсу кампазітараў”. Матэрыялы, накіраваныя на ўдзел у конкурсе, не вяртаюцца.
Для ацэнкі твораў канкурсантаў фарміруецца састаў журы з ліку прафесарска-выкладчыцкага саставу кансерваторыі і акадэміі.
Тэрміны правядзення конкурсу:
- 1 сакавіка – 1 красавіка 2026 г. – Першы тур конкурсу (адборачны па дасланых матэрыялах);
- 6 красавіка 2026 г. – Аб’яўленне вынікаў Першага тура;
- 15 красавіка 2026 г. – Другі тур конкурсу ў форме канцэртнага праслухоўвання;
- 16 красавіка 2026 г. – Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў і гала-канцэрт з твораў пераможцаў конкурсу.
Праграмныя патрабаванні:
На конкурс прадстаўляюцца камерныя творы ў розных жанрах і стылях – інструментальныя (струнны квартэт), вакальныя (для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна, для хору ў суправаджэнні фартэпіяна або без суправаджэння), якія раней не выдаваліся і не выконваліся. Для ўдзелу ў конкурсе ад аднаго ўдзельніка прымаецца толькі адзін твор.
Рэкамендуемыя тэматыкі для твораў:
– Адзінства народаў Расіі (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі нумар 962 ад 25 снежня 2025 года, якім 2026 год аб’яўлены Годам адзінства народаў Расіі);
– Вобраз беларускай жанчыны (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 ад 1 студзеня 2026 года, якім 2026 год аб’яўлены Годам беларускай жанчыны).
Час гучання твораў: ад 3 да 7 хвілін.
Выканальніцкі склад:
- для вакальных твораў – саліст (сапрана/меца-сапрана/тэнар/бас) і фартэпіяна; змяшаны (або жаночы ці мужчынскі) хор у суправаджэнні фартэпіяна ці без суправаджэння;
- для інструментальных твораў – струнны квартэт (2 скрыпкі, альт і віяланчэль).
Літаратурная аснова для вакальных твораў: вершы савецкіх, расійскіх і беларускіх паэтаў.
Партытуры (і па магчымасці аўдыёзапісы) твораў прымаюцца ў выглядзе спасылак на запампоўку.