- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Казачэнка Алiна Сяргееўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона (па сумяшчальніцтве).
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2019, клас акардэона Л.В.Скачко, клас аркестравага дырыжыравання П.В.Вандзілоўскага); там жа магістратура (2020, пад кіраўніцтвам Л.В.Скачко, В.А.Чабана).
Выкладаемыя дысцыпліны: Ансамбль, Методыка выкладання спецыяльнага інструмента (акардэон, баян), Тэорыя і практыка адаптацыі музычных твораў для баяна і акардэона.


Нарадзілася 27 сакавіка 1995 года ў г.Рэчыца (Рэспубліка Беларусь).

З 2024 года выкладае на кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Беларусь, Украіна, Расія, Славакія, Латвія і інш.).

Стыпендыят (2007), уладальнік заахвочвальнай прэміі (2009, 2012) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Магістарская дысертацыя: «Музыка для дзяцей у баяннай творчасці беларускіх кампазітараў: жанрава-стылявая спецыфіка і мастацка-вобразны змест» (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, г.Мінск, 2020).

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2020).