
Пасада: Дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Адукацыя: Маскоўскі музычна-педагагічны інстытут ім. Гнесіных (1976, клас Д. Ю. Цюліна, П. Л. Шпитальникова, Б. Б. Ягорава (дырыжыраванне); Літоўская дзяржаўная кансерваторыя (1985, оперна-сімфанічнае дырыжыраванне).
Выкладаемыя дысцыпліны: Дырыжыраванне
Нарадзіўся 29 июня1952 г. у г. п. Любань Мінскай вобласці. З 1979 года-дырыжор Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Працу ў тэатры сумяшчае з выкладчыцкай дзейнасцю на кафедры аркестравага дырыжыравання, з 2025 г. – дацэнт кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве). Сярод выпускнікоў яго класа – дырыжоры Алег Лясун, Марына Траццякова, Аляксандр Высоцкі.
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994)
Узнагароды: нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь» за ўклад у развіццё культуры Беларусі ” (2023); уладальнік медаля Францыска Скарыны (2013).
У якасці дырыжора Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе гастрольную дзейнасць, выступаючы на канцэртных пляцоўках Іспаніі, Германіі, Кітая, Японіі, Грэцыі, Нідэрландаў, Турцыі, Швейцарыі, Партугаліі. Супрацоўнічае з аркестрамі Расіі, Літвы, Кітая, Чэхіі, Японіі.
Дырыжор-пастаноўшчык опер — “Баль-маскарад” і “Дон Карлас” Дж.Вердзі, “Кармэн” Ж. Бізэ, “Сельскі гонар” П. Масканьі, “Медыум” Дж. Меноці, “Яўген Анегін” П.Чайкоўскага”, Джані Скікі ” Дж. Пучыні,”Князь Наваградскі” А.Бандарэнка; балетаў —”Дон Кіхот” Л. Мінкуса, “Спячая Прыгажуня” і “Серэнада” на музыку П. Чайкоўскага, “Эсмеральда” Ц. Пуні, “Марная засцярога” Л. Герольда, “Трыстан і Ізольда” на музыку Р. Вагнера,”Жызэль, або Вілісы” А. Адана.
У рэпертуары: оперы —”Севільскі цырульнік” Дж. Расіні, “Аіда” Дж. Вердзі, “Туга” і “Мадам Батэрфляй” Дж. Пучыні, “Паяцы” Р. Леонкавалло, “Князь Ігар” А. Барадзіна; балеты — “Лебядзінае возера” П. Чайкоўскага, “Балеро” М. Равеля, “Рамэа і Джульета” С. Пракоф’ева, “Вясна святая” І. Стравінскага, “Кармэн-сюіта” Ж. Бізэ – Р. Шчадрына, “Карміна Бурана” К. Орфа, “Спартак” А. Хачатурана, “Стварэнне свету” А. Пятрова, “Баядэрка” Л. Мінкуса і інш.
Неаднаразова з’яўляўся старшынёй дзяржаўных экзаменацыйных камісій ва ўстановах адукацыі Беларусі.
Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі, краін замежжа.