- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Воранава Святлана Сяргееўна

Пасада: Старэйшы выкладчык кафедры тэорыі музыкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2010, клас Т.А. Цітовай), там жа магістратура (2011) і аспірантура (2021) пад кіраўніцтвам Р.М. Аладавай
Выкладаемыя дысцыпліны: “Тэорыя музычнага зместу”, “Сальфеджыа”, “Чытанне партытур”, “Тэорыя музыкі”, “Аналіз музычных твораў” (індывідуальныя заняткі), “Гармонія” (індывідуальныя заняткі), “Паліфонія” (індывідуальныя заняткі), “Інструментоўка”, кіраўніцтва курсавымі работамі.


Нарадзілася 6 красавіка 1985 у г. Мінску (Беларусь).

З 2012 года – штатны выкладчык кафедры тэорыі музыкі, з 2020 года – выкладчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі (сумяшчальнік), выкладчык падрыхтоўчага аддзялення (2019-2022, сумяшчальнік). З 2022 года – старшы выкладчык. Намеснік кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства з 2020 года.

Аўтар навучальных праграм па “Тэорыі музычнага зместу” для спецыяльнасцяў 1-16 01 01 “Кампазіцыя”, 1-16 01 03 “Фартэпіяна”, 1-16 01 09 “Баян-акардэон” (2019), “Тэорыі музыкі” для замежных слухачоў першай ступені падрыхтоўчага аддзялення (2020), “Практикуму па аналізе музычных твораў” (у сааўтарстве) для замежных слухачоў другой ступені падрыхтоўчага аддзялення (2020).

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях тэорыі і гісторыі музыкі на сучасным этапе. Сфера навуковых інтарэсаў – музычны мемарыял, беларуская музыка акадэмічнай традыцыі, пытанні музычнага зместу.