- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Шыманскі Мікалай Васільевіч

Пасада: Прафесар кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Доктар мастацтвазнаўства (2017)
Вучонае званне: Прафесар (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1969, клас М.І. Аладава), аспірантура Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага (1973) пад кіраўніцтвам У.В. Пратапопава.
Выкладаемыя дысцыпліны: “Паліфонія”, “Методыка выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін”, “Метадалогія сучаснага музыказнаўства”, “Спецыяльны клас”.


Нарадзіўся 22 ліпеня 1947 г. у в. Калядзічы, Мінская вобл., Беларусь.

Член Царкоўна-грамадскага савета па развіцці рускіх царкоўных спеваў (2017).

З 1973 працуе на кафедры тэорыі музыкі, з 1986 – на пасадзе дацэнта, з 2017 – на пасадзе прафесара.

Распрацаваў спецыяльныя курсы: “Паліфонія” “Ранняя паліфонія”, “Метадалогія музыказнаўчага даследавання” для студэнтаў спецыяльнасці “Мастацтвазнаўства (музыказнаўства)”, “Метадалогія сучаснага музыказнаўства” для студэнтаў магістратуры, “Меладычныя спевы” для навучэнцаў Мінскага духоўнага вучылішча, курс лекцый аб паліфоніі І.С. Баха для слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Кіраваў Студэнцкім навукова-творчым таварыствам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ( 1980-1985 ). У 1986-1995 загадваў кафедрай тэорыі музыкі. Член савета фартэпіяннага і кампазітарска-музыказнаўчага факультэта (1995-2016). Ініцыятар і адзін з арганізатараў пеўчых акадэмій у г. Гомелі (1995-1997).

Навуковыя інтарэсы сканцэнтраваны ў галіне паліфоніі і ранняй паліфоніі – дысцыпліны, ўпершыню сфармуляванай ў беларускім музыказнаўстве. У сувязі з гэтым было распрацавана вучэнне аб тыпалогіі шматгалосся на аснове шырокага гістарычна-тэарэтычнага матэрыялу, уключаючы ўзоры музыкі сучасных беларускіх кампазітараў. Таксама ў рэчышчы навуковых інтарэсаў знаходзяцца пытанні сувязі музыкі і матэматыкі, праблема транскрыбавання, сістэматыка натацый, музычная паэтыка і інш.

Выступаў навуковым кіраўніком распрацоўкі і выканання навуковых заданняў у рамках Тэматычнага плана навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: навуковае заданне – стварэнне навуковага манаграфічнага выдання “Паліфонія ў беларускай музыцы ХХ – пачатку ХХI-га стагоддзя”.

Член рэдакцыйных саветаў навукова-выдавецкага цэнтра “Сацыясфера”, часопіса “Паўднёва-Расійскі музычны альманах” і часопіса “Весці беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.

З 2018 з’яўляецца старшынёй Навукова-метадычнай рады па мастацтве музыкі і ўваходзіць у склад прэзідыума савета вучэбна-метадычнага аб’яднання па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў. З 2019 г. – старшыня Савета па абароне доктарскіх ( кандыдыцкіх ) дысертацый Д 09.01.01 па спецыяльнасці 17.00.02 “Музычнае мастацтва”.

Узнагароджаны граматамі і дыпломамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага епархіяльнага ўпраўлення Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Па лініі рэлігійных арганізацый прымаў удзел у працы Царкоўна-грамадскага савета пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па развіцці рускіх царкоўных спеваў (Масква). Узнагароджаны медалём Беларускай Праваслаўнай Царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага (2019).

Кандыдатская дысертацыя: «Полифония в симфониях Н.Я. Мясковского» / Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя. Масква, 1985.

Доктарская дысертацыя: «Раннее многоголосие в литургической музыке Западноевропейского Средневековья (к типологии органума)» / Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі. Мінск, 2017.