Кафедра тэорыі музыкі

Мялешка Алена Сяргееўна

Пасада: Выкладчык кафедры теорыі музыкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас кандыдата мастацтвазнаўства, дацэнта Р.М. Аладавай), магістратура (2021, пад кіраўніцтвам М.Я. Парахаўнічэнка)
Выкладаемыя дысцыпліны: “Сальфеджыа”


Нарадзілася 8 ліпеня 1986 г. у Хабараўскім краі (Расійская Федэрацыя).

Яшчэ ў час навучання на фартэпіянным і кампазітарска-музыказнаўчым факультэце БДАМ пачала працаваць у дзяржаўнай установе адукацыі “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” выкладчыкам музычна-тэарэтычных дысцыплін (“Сальфеджыа”, “Элементарная тэорыя музыкі”, “Гармонія”, “Аналіз музычных твораў”, “Выканальніцкі аналіз”). З 2017 па 2019 год працавала старшынёй цыклавой камісіі музычна-тэарэтычных дысцыплін гімназіі-каледжа.

З 2021 г. з’яўляецца аспірантам кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Парахаўнічэнка Марына Яўгеньеўна).

Прымала ўдзел у шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і канферэнцыях.

Сфера навуковых інтарэсаў ‑ пытанні методыкі выкладання сальфеджыа і развіцця музычных здольнасцей.

pic pic pic