- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Каленчыц Ірына Віктараўна

Пасада: Дацэнт кафедры баяна і акардэона
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2007) па класе баяна М.І. Сеўрукова, па класе дырыжыравання З.Б. Шаціла, там жа навучалася ў аспірантуры (2007-2009) (навуковы кіраўнік К.М. Булыга)
Выкладчык дысцыплін: Спецыяльны інструмент (баян, акардэон), Ансамбль, Аркестравы клас, Вывучэнне роднасных народных інструментаў, Прафесійна-арыентаваная практыка


Нарадзілася 28 красавіка 1983 г. у г. Мінску, Рэспубліка Беларусь.

З 2009 года выкладчык кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве; з 2010 года на асноўнай рабоце).

З кастрычніка 2019 года з’яўляецца мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра баянаў і акардэонаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2021 годзе аркестр стаў пераможцам двух міжнародных конкурсаў у фармаце online (“Concord of Saunds 2021”, г. Яунмарупе, Латвія; “AccoPremium 2021”, г. Рэчыца, Беларусь).

 

Лаўрэат міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў (Расія, г. Санкт-Пецярбург, 2001; Польшча, г. Санок, 2002; Польшча, г. Чэнстахова, 2005; Украіна, г. Крывы Рог, 2006; Італія, г. Мора-д’ Ора, 2006 (у 2 намінацыях), у складзе дуэта «Экспрэсія»: Эстонія, г.Пярну, 2006, 2007; Польшча, г. Чэнстахова, 2007; Польшча, г. Санок, 2008 (у 2 намінацыях); Польшча, г. Пшэмысл, 2009; Італія, г. Кастэльфідарда, 2011), а таксама міжнародных фестываляў, у складзе дуэта «Экспрэсія» (з 2005) актыўна гастралявала па Беларусі, Літве, Польшчы, Расіі, Украіне.

Стыпендыят (2002, 2006) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, уладальнік імянной стыпендыі Ф. Скарыны (2006).

З верасня 2017 года з’яўляецца мастацкім кіраўніком ансамбля рускіх народных інструментаў педагогаў і мастацкім кіраўніком і дырыжорам аркестра рускіх народных інструментаў ДУА «ДМШМ №10 ім. Я.А.Глебава г. Мінска» (2022). З 2018 – саліст ансамбля «М-Клезмер бэнд»..

У 2021 годзе прайшла стажыроўку ў ФДБНУ ВА «Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава».

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2009).

Аказвае метадычную дапамогу педагогам ДМШМ (ДШМ), УССА Рэспублікі Беларусь. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод выхаванцаў – лаўрэаты міжнародных конкурсаў у складзе дуэтаў: М. Літвінчык і А. Кожух, Я. Шэўчык і Я. Сарокін, Я. Шэўчык і А.Паўловіч.

Аўтар шэрагу перакладанняў для баяна сола і розных ансамбляў, інструментовак для аркестра баянаў і акардэонаў, выканальніцкіх рэдакцый музычных твораў.

Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі СМІ Беларусі.