- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Мялешка Алена Сяргееўна

Пасада: выкладчык кафедры тэорыі музыкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2012, клас Р. М. Аладавай),
там жа магістратура (2021) і аспірантура (2021–2026) пад кіраўніцтвам М.Я.Парахаўнічэнка
Выкладаемыя дысцыпліны: Сальфеджыа, гармонія


Нарадзілася 8 ліпеня 1986 г. у Хабараўскім краі (Расійская Федэрацыя).

Мялешка А. С., скончыўшы Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 2006 годзе паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, якую скончыла ў 2012 годзе. Будучы студэнткай ФКМ факультэта БДАМ, Мялешка А. С. пачала працаваць у ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі» выкладчыкам музычна-тэарэтычных дысцыплін (сольфеджыа, элементарнай тэорыі музыкі, гармоніі, аналізу музычных твораў, выканаўчага аналізу). З 2017 па 2019 год з’яўлялася старшынёй цыклавой камісіі музычна-тэарэтычных дысцыплін.

У 2021 годзе скончыла магістратуру, у цяперашні час з’яўляецца аспіранткай кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2023 па 2025 год працавала выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін і метадыстам у «Прыморскім» філіяле Цэнтральнай  музычнай школы.

Мялешка А. С. з’яўляецца ўдзельніцай рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і канферэнцый па пытаннях методыкі выкладання сольфеджыа і развіцця музычных здольнасцей.