- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Медалём Еўфрасінні Полацкай узнагароджана В.У.Дадзіёмава

За шматгадовую плённую працу на славу Беларускай праваслаўнай царквы і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння медалём Беларускай праваслаўнай царквы Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай узнагароджана Ганаровы прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Вольга Уладзіміраўна Дадзіёмава!

Шчыра віншуем Вольгу Уладзіміраўну з гэтай заслужанай узнагародай! Жадаем моцнага здароўя, натхнення, сіл, творчых і навуковых здзяйсненняў!