- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Абарона дысертацыi

24 красавіка 2026 года ў 12.00 на пасяджэнні Савета па абароне дысертацый Д 09.01.01 пры ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (г.Мінск, вул. П.Броўкі, 22, аўд. 304) адбудзецца публічная абарона дысертацыі Ян Шуангэ “Інтэрпрэтацыя клавірнай фугі І.С.Баха ў кантэксце сучаснага фартэпіяннага мастацтва” на суісканне вучонай ступені кандыдата мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.02 – музычнае мастацтва. Навуковая работа выканана на кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (навуковы кіраўнік – прафесар кафедры тэорыі музыкі ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Мікалай Васільевіч Шыманскі). Афіцыйнымі апанентамі дысертацыі выступяць: прафесар кафедры музычна-тэарэтычных дысцыплін установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”, доктар мастацтвазнаўства, дацэнт Святлана Мікалаеўна Нямцова-Амбаран, дацэнт кафедры музычнага мастацтва ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я.Купалы”, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аркадзій Барысавіч Пескін.

Дысертацыя прысвечана тэарэтычнаму абгрунтаванню заканамернасцей інтэрпрэтацыі клавірнай фугі І.С.Баха ў кантэксце сучаснага фартэпіяннага мастацтва. У рабоце разглядаюцца пытанні суадносін аўтарскага і выканальніцкага пачатку, асаблівасці тэмбра-дынамічнай арганізацыі, хвалевага развіцця фактуры і кадансіравання. Асаблівая ўвага надаецца псіхалагічным аспектам творчага працэсу і праблеме канструявання мастацкага стылю ў выканальніцкай практыцы. Даследаванне асноўваецца на комплексным падыходзе, які аб’ядноўвае дадзеныя музычнай тэорыі, псіхалогіі і выканальніцкага мастацтва, а таксама ўключае элементы міжкультурнага аналізу з улікам кітайскай музычнай традыцыі. Асноўныя вынікі даследавання апублікаваны ў 5 навуковых працах аўтара.

Азнаямленне з аўтарэфератам дысертацыі, які знаходзіцца ў бібліятэцы ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, дазволіць атрымаць інфармацыю пра мэту, задачы, навуковую навізну і вынікі даследавання, а таксама пра структуру і змест працы.