- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Тэматычны літаратурна-музычны канцэрт

16 красавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся чарговы творчы праект з цыкла “Музыка ў музеі”, прысвечаны Міжнароднаму дню культуры, які адзначаецца ў многіх краінах свету. Свята было заснавана 15 сакавіка 1935 г. у гонар прыняцця Пакта Рэрыха – міжнароднай дамовы “Аб ахове мастацкіх і навуковых устаноў і гістарычных помнікаў”. Тэматычны літаратурна-музычны канцэрт быў прысвечаны паэзіі Янкі Купалы і Сярэбранаму веку ў музыцы і мастацтве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты прафесара кафедры фартэпіяна Сазановіч Наталлі Валянцінаўны і старшага выкладчыка кафедры фартэпіяна Платунова Дзмітрыя Аляксандравіча: Арына Клімава, Ганна Жывалеўская, Валерыя Космач, Соф’я Макарава, Вераніка Ермачэнка, Марыя Лішык, Ангеліна Бохан, Дыяна Зуевіч, Дзмітрый Герасімук. У рамках грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам” прагучалі вершы Янкі Купалы, а таксама вершы паэтаў Сярэбранага веку А.Блока, К.Бальмонта, В.Брусава. Літаратурна-музычную атмасферу пачатку ХХ стагоддзя стварылі творы А. Скрабіна, С. Рахманінава, вакальныя творы Г.Свірыдава на словы А.Блока, якія прагучалі ў выкананні студэнтаў.