- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Бурчык Кацярына Ўладзіміраўна

Пасада: старшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, магістр філалагічных навук
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура» (2010), магістратура БДПУ ім. Максіма Танка па спецыяльнасці «Мовазнаўства» (2012).
Выкладаемая дысцыпліна: Руская мова як замежная


Нарадзілася 05 студзеня 1988 года (Беларусь).

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі працуе з 2025 г. Выкладае рускую мову як замежную.

Галіна навуковых інтарэсаў: методыка выкладання РЯЗ, кагнітыўная лінгвістыка, лінгвакультуралогія, літаратуразнаўства.

Прайшла навучанне:

2005-2010 г. – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура» (дыплом з адзнакай).

2010-2012 г. – магістратура БДПУ ім. М. Танка, спецыяльнасць «Мовазнаўства». Прысвоена ступень магістра філалагічных навук. Магістарская дысертацыя на тэму «Нацыянальна-культурная спецыфіка беларусаў у моўнай карціне свету замежных студэнтаў».

2010 г. – курсы павышэння кваліфікацыі пры БДУІР па праграме «Прымяненне персанальнага кам’ютэра ў прафесійнай дзейнасці».

2017 г. – курсы павышэння кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» па праграме «Беларуская мова як замежная ў кантэксце сучаснай адукацыйнай парадыгмы».

2019 г. – удзел у вебінары «Праверка ВКР на запазычанні з дапамогай сістэмы «Антыплагіят.ВНУ» (сертыфікат удзельніка).

2022 г. – курсы павышэння кваліфікацыі ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» па праграме «Мова як сродак міжкультурнай камунікацыі і полікультурнай адукацыі сучаснага спецыяліста».

2023 г. – удзел у міжнародным анлайн-семінары для выкладчыкаў рускай мовы як замежнай «Падручнік РЯЗ: сучасны, класічны… ці эфектыўны?» аб’ёмам 7 акадэмічных гадзін, арганізатарамі якога выступілі Дзяржаўны інстытут рускай мовы імя А. С. Пушкіна і Вучэбна-выдавецкі цэнтр «Златавуст» (сертыфікат удзельніка).

З’яўляецца ўдзельнікам міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый, семінараў.

Асноўныя друкаваныя працы:

З’яўлялась навуковым кіраўніком даследчай работы замежных студэнтаў (7 публікацый, дыпломы I і II ступені).