Пасада: Старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2014), спецыяльнасць «Фартэпіяна» (клас Н.І.Ташчылінай), там жа магістратура (2015), (навуковы кіраўнік – Сахарава В.М.)
Выкладчык дысцыплін: Камерны ансамбль
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1990 г. у г. Мінску.
У 2009 годзе скончыў Рэспубліканскі музычны гімназію-каледж пры БДАМ у класе А.Я.Сікорскага. У 2014 – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі ў класе Н.І.Ташчылінай (з прысваеннем кваліфікацыі “канцэртны выканаўца”), у 2015 – магістратуру Акадэміі музыкі.
З’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў піяністаў ім. С. Саўшынскага (Санкт-Пецярбург, 2012, 1-я прэмія), ім. А. Скрабіна (Парыж, 2013, 3-я прэмія) і інш., браў удзел у 3-ім Міжнародным фартэпіянным конкурсе ў г. Такамацу (Японія, 2014). Таксама з’яўляецца лаўрэатам VIII Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў ім. С.І.Танеева (Масква, 2025, 4-ая прэмія) у складзе дуэта з Г.У.Забышнай. Неаднаразовы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Вядзе канцэртную дзейнасць як сольны выканаўца, артыст ансамбля і канцэртмайстар. Пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю “Студзеньскія музычныя вечары” ў г.Брэсце з 2016 па 2023 год. Неаднаразова выступаў у залах Беларускай дзяржаўнай філармоніі, у тым ліку з аркестрам, а таксама іншых канцэртных пляцоўках Мінска.
З 2017 па 2025 працаваў у Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры БДАМ выкладчыкам спецыяльнага фартэпіяна. За гады працы вучні шматразова станавіліся лаўрэатамі міжнародных фартэпіянных конкурсаў у Беларусі, Расіі, Літве, Францыі, Вялікабрытаніі, Швецыі, Швейцарыі, Фінляндыі, стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, вялі актыўнае канцэртнае жыццё ў рамках навучання ў каледы. аркестрам», канцэртах фартэпіяннага аддзялення і г.д.)