- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

АНСАМБЛЬ ФЛЕЙТЫСТАЎ

Малады ансамбль флейтыстаў створаны ў 2024 годзе.

Мастацкі кіраўнік – старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання Нямірскі Арцём Віктаравіч.

Ансамбль флейтыстаў з’яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў акадэміі – канцэртах класа, фестывалю духавога камернага мастацтва.

У рэпертуары гэтага калектыву творы беларускіх і замежных кампазітараў розных стыляў і жанраў.

Ансамбль з’яўляецца студэнцкім калектывам, яго склад перыядычна мяняецца. У дадзены момант удзельнікамі ансамбля з’яўляюцца:

– Буката Марыя Юр’еўна, лаўрэат І ступені Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурса «Маладыя таленты Беларусі»  (2021), лаўрэат ІІІ ступені I Міжнароднага конкурсу выканальніцкага мастацтва імя М.І.Глінкі (2024).

– Канцавенка Варвара Дзянісаўна, лаўрэат І ступені Х Рэспубліканскага творчага радыёконкурса «Маладыя таленты Беларусі» (2021).

– Крыгер Лізавета Аляксандраўна, лаўрэат I ступені XX Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах «Залатая труба» (2024).

– Сцяцко Валерыя Уладзіміраўна, лаўрэат III ступені VI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на аркестравых інструментах імя Я.А.Глебава (2022).