- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

АНІСОВІЧ АЛЯКСЕЙ ДЗМІТРЫЕВІЧ

Пасада: Старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона, метадыст цэнтра дадатковай адукацыі дарослых.

Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас акардэона А.С.Дараганава, клас аркестравага дырыжыравання А.П.Сасноўскага); магістратура ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (2020, пад кіраўніцтвам Я.М.Шаройка)
Выкладчык: Гісторыя выканальніцтва на баяне і акардэоне, Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў, Сучасная музыка для баяна і акардэона, Канцэртмайстарскі клас, Азнаямленчая практыка, Выканаўчая практыка


Нарадзіўся 20 верасня1992 года ў г. Мінску (Беларусь). З 2022 года выкладае на кафедры струнных народных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, з 2023 года – таксама на кафедры баяна і акардэона.

 

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў (Польшча, г. Быдгашч, 2017, Эстонія, г. Талін, 2018, Расія, г. Масква, 2020 і 2021, Беларусь, г. Магілёў, 2022 і інш.). Старшыня і член журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (IX абласны конкурс аркестраў, ансамбляў струнных народных інструментаў імя Г.І.Жыхарава, V Міжнародны конкурс-фестываль вакальнай і інструментальнай творчасці “Натхненне роднага краю” і інш.). Аўтар шэрагу перакладанняў і інструментовак для аркестраў народных інструментаў.

Магістарская дысертацыя: Утварэнне барочных традыцый у музычным і тэатральным мастацтве Беларусі канца XX – пачатку XXI стагоддзя” (навуковы кіраваўнік Я.М.Шаройка; Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў, г. Мінск, 2020).