- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

ЗАПРАШАЕМ НА «ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ – 2026»!

У перыяд з 24 па 28 жніўня 2026 года ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей – акадэмія) адбудзецца творча-адукацыйны праект “Летняя школа – 2026”.

У рамках праекта ўсе жадаючыя змогуць узяць удзел у майстар-класах выкладчыкаў па музычна-выканальніцкім майстэрстве, папрацаваць з канцэртмайстрамі над выканальніцкай праграмай, атрымаць адказы на пытанні, звязаныя з навучаннем у акадэміі і шмат інш.

Для ўдзелу ў праекце ўсім зацікаўленым неабходна да 29 чэрвеня 2026 года падаць заяўку на адрас электроннай пошты: cdov@bgam.by і bgam_fpk@mail.ru.

Кошт удзелу для грамадзян Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі складае:

а) 450,00 бел. руб. – для напрамкаў падрыхтоўкі “Вакальнае мастацтва”, “Дырыжыраванне” (акадэмічны хор), “Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента – скрыпка, альт, віяланчэль, кантрабас, арфа, флейта, габой, кларнет, фагот, валторна, туба, трамбон, труба, барытон, саксафон, цымбалы, балалайка, домра, мандаліна)”;

б) 325,00 бел. руб. – для напрамкаў падрыхтоўкі «Музычна-інструментальнае мастацтва (з указаннем інструмента – фартэпіяна, баян, акардэон, гітара класічная, ударныя інструменты)”, “Кампазіцыя”.

Тым, хто мае патрэбу, на ўвесь перыяд правядзення праекта прадастаўляецца інтэрнат па адрасе: вул. Кісялёва, 61 (колькасць месцаў абмежавана). Арыентыровачны кошт пражывання – 5,00 бел. руб. у суткі (і 6,00 бел. руб. за прадастаўленне пасцельнай бялізны).

Дагавор, заява, рэквізіты для аплаты, уліковая картка, згода на апрацоўку персанальных даных, будуць высланы на адрас электроннай пошты, указанай ў заяўцы ўстаноўленай формы, кожнаму ўдзельніку не пазней за 6 ліпеня 2026 года.

Інфармацыя аб часе і месцы рэгістрацыі будзе выслана на адрас электроннай пошты, указанай ў заяўцы ўстаноўленай формы, кожнаму ўдзельніку не пазней за 25 ліпеня 2026 года.

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца ў цэнтр дадатковай адукацыі дарослых па тэлефонах: + 375172527867, +375256080597 (толькі паведамленні Viber).