- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Адбылося адкрыццё VIII Міжнароднага Пасхальнага фестывалю!

У Нацыянальным мастацкім музеі адбылося адкрыццё VIII Міжнароднага Пасхальнага фестывалю “Натхнёныя перамогай”, арганізаванага Беларускай дзяржаўнай акадэміяй музыкі сумесна з Рэспубліканскай дзяржаўнай гімназіяй-каледжам пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Адкрыла праграму “Сімфонія традыцый” у выкананні студэнцкага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Мікалая Тэрана.
Наперадзе-выступленне лаўрэатаў і стыпендыятаў Спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі, гала-канцэрт першага саюзнага конкурсу кампазітараў Беларусі і Расіі, прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Традыцыйна задзейнічаны амаль усе студэнты акадэміі, у тым ліку і замежныя.
Фінальны гала-канцэрт-25 красавіка ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых.

ПАГЛЯДЗЕЦЬ СЮЖЭТ