• Навiны

Студэнцкі хор пад кіраўніцтвам І.М. Бадзякі выступіў ва ўнікальным храме Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Друя

23.09.2024

21 верасня ў рамках супрацоўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускай Праваслаўнай Царквы студэнцкі хор пад кіраўніцтвам І.М. Бадзякі выступіў ва ўнікальным храме Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Друя.

Падарожнічаючы па Беларусі, артысты хору наведалі славутасці г. глыбокае-сабор Нараджэння Прасвятой Багародзіцы і Касцёл Святой Тройцы.
У Друі калектыў сустракалі протаіерэй Ігар Чачуковіч, кіраўнік аддзела па справах моладзі Полацкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Дзмітрый Баўкуновіч.