- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Рэспубліканскі конкурс “Лепшы малады вучоны 2026 года” сярод устаноў вышэйшай адукацыі. Праводзіцца Міністэрствам культуры

Мэта Конкурсу – стымуляванне навуковай, навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці маладых вучоных устаноў вышэйшай адукацыі, а таксама стварэнне ўмоў для рэалізацыі іх навуковага і творчага патэнцыялу.

Конкурс праводзіцца ў 3-х катэгорыях:

  1. Малады вучоны – доктар навук (да 40 гадоў);
  2. Малады вучоны – кандыдат навук (да 35 гадоў);
  3. Малады вучоны без вучонай ступені (да 30 гадоў).

Ацэньваюцца вынікі дзейнасці намінанта за каляндарны год, які папярэднічае году правядзення конкурсу.

Дакументы падаюцца з 15 жніўня па 15 лістапада 2026 года.

З падрабязнай інфармацыяй аб Конкурсе можна азнаёміцца тут.