- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

ПАДРЫХТОЎКА НАСТРОЙШЧЫКАЎ КЛАВІШНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ

У перыяд з 15 чэрвеня па 10 ліпеня 2026 года ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” будзе рэалізавана адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) па прафесіі 7312-015 “Настройшчык клавішных інструментаў” (4 разрад).

Пасля заканчэння навучання выдаецца дакумент устаноўленага дзяржаўнага ўзору – пасведчанне аб падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі рабочага (служачага).

У рамках прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) па гэтай прафесіі ў навучэнцаў будзе магчымасць атрымліваць індывідуальныя кансультацыі ў вядучых майстроў рэспублікі па рамонце музычных інструментаў, самастойна вывучаць неабходныя матэрыялы па акустыцы і тэхналогіі ў бібліятэцы акадэміі музыкі, а таксама абменьвацца вопытам са сваімі калегамі з іншых рэгіёнаў краіны.

Для навучання ўсім зацікаўленым неабходна да 15 мая 2026 года падаць заяўку на адрас электроннай пошты cdov@bgam.by (заяўка размешчана на афіцыйным сайце акадэміі ў раздзеле Галоўная / Структура / Факультэты і кафедры / Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых / Прафесійная падрыхтоўка рабочых (служачых) па наступнай https://clck.ru/34VWmQ).

Кошт навучання складае 1400,00 рублёў.

Тым, хто мае патрэбу на ўвесь перыяд навучання, даецца інтэрнат (вул. Кісялёва, 61). Арыентыровачны кошт пражывання – 5 бел. руб. у суткі (і 6 бел. руб. за прадастаўленне пасцельнай бялізны).

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца ў цэнтр дадатковай адукацыі дарослых па тэлефоне: +375 17 252-78-67.