
Працягваецца рэалізацыя сумеснага культурна-асветніцкага праекта Карэльскага фонду развіцця грамадскай дыпламатыі “Дыялогі культур – масты дружбы” (пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі).
Удзельнікі праекта:
- Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К.Глазунова;
- Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы;
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
У рамках праекта 15 мая 2026 года ў 9.30 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўд. 214, навучальны корпус № 3, вул. Петруся Броўкі, 22) адбудзецца культурна-асветніцкі тэлемост “Традыцыйная музычная культура беларусаў у люстэрку этнаграфічных канцэртаў”.
У праграме мерапрыемства:
- Паказ фільма, прысвечанага гісторыі музычна-этнаграфічных канцэртаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўтар – старшы навуковы супрацоўнік кабінета традыцыйных музычных культур, кандыдат мастацтвазнаўства В.М.Прыбылава).
- Каментарый старшага навуковага супрацоўніка кабінета традыцыйных музычных культур, кандыдата мастацтвазнаўства Т.Л.Канстанцінавай.
- Дыскусія