
Працягваецца рэалізацыя сумеснага культурна-асветніцкага праекта Карэльскага фонду развіцця грамадскай дыпламатыі “Дыялогі культур – масты дружбы” (пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў Расійскай Федэрацыі).
Удзельнікі праекта:
- Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А.К.Глазунова;
- Казахская нацыянальная кансерваторыя імя Курмангазы;
- Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
У рамках праекта 16 кастрычніка 2026 года ў 14.00 у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (аўд. 402, навучальны корпус № 1, вул. Інтэрнацыянальная, 30) адбудзецца анлайн-круглы стол “Сучасныя маладыя кампазітары трох краін”.
Пытанні для абмеркавання:
- Праламленне нацыянальных традыцый у сучаснай музыцы.
- Сучасныя кампазітарскія тэхнікі.
- Музыка для аркестравых інструментаў і праблемы сучаснай аркестравай музыкі.
У дыскусіі прымаюць удзел:
Ганна Афанасьева – старшы выкладчык кафедры тэорыі музыкі і кампазіцыі Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К. Глазунова, старшыня Саюза кампазітараў Рэспублікі Карэлія
Ігар Комар – старшы выкладчык кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
Даніяр Бержапракаў – кампазітар, музыказнаўца, выкладчык Казахскай нацыянальнай кансерваторыі імя Курмангазы.