З 20 па 29 лістапада 2025 года ў Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К.Глазунова ў рамках міжнароднага праекта «Дыялог культур – масты дружбы» прайшла Міжнародная школа музыкі. У рамках праекта былі арганізаваны майстар-класы і творчыя сустрэчы педагогаў Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.К.Глазунова і Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, семінары і сумесныя канцэрты ў г. Петразаводску і раёнах Карэліі (Сартавала, Кандапога і Мядзведжагорск), знаёмства з традыцыйнай культурай.
Мерапрыемства праводзілася ў рамках гранта Карэльскага фонду развіцця грамадскай дыпламатыі пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Ад Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ўдзельнікамі праекта сталі 10 студэнтаў і 2 педагогі: прафесар кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання, дацэнт Дударэнка П.Ф. і дырыжор камернага аркестра акадэміі, старшы выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля Тэран М.П.
ПРАГРАМА МЕЖДУНАРОДНАЙ ШКОЛЫ МУЗЫКІ Ў КАРЭЛІІ











