
Жалобным рэхам удары метранома і мелодыя рэквіема прагучаць у эфіры ТБ і радыё, на вуліцах і плошчах. Ва ўсіх храмах дадуць звонавы набат.
На вуліцах прагучаць сігнальныя гудкі, у некаторых месцах прыпыніцца рух.
Няхай яднанне ў гэтай журботнай хвіліне нагадае нам аб цане міру і мужнасці тых, хто аддаў жыццё дзеля будучых пакаленняў.
Памятаем. Шануем. Дзякуй кожнаму, хто далучыцца.