- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Урачыстае адкрыццё першага корпуса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі

1 верасня 2026 года адбылося ўрачыстае адкрыццё гістарычнага будынка кансерваторыі – першага корпуса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пасля капітальнага рамонту з праведзенай рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Сяргей Саракач, кіраўніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, выкладчыкі і студэнты.

Намеснік Прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч у сваім прывітальным слове, звернутым перш за ўсё да студэнтаў акадэміі, адзначыла: « Мы зрабілі ўсё магчымае, каб ваш талент раскрыўся, і рэалізацыя гэтага праекта дзяржавай – не пра грошы, а пра пачуццё запатрабаванасці. Кожны з вас – будучыя і дзейныя музыканты, выкладчыкі – павінен адчуць, наколькі вы патрэбны краіне і людзям. Гэта месца напоўнена душой, каб вы маглі тварыць. Мусіць, няма нічога, што нельга было б выказаць музыкай. І няма, мусіць, у свеце ніякай іншай больш універсальнай мовы, чым мова музыкі і танца. Вам Богам і бацькамі дадзена ведаць гэтую ўніверсальную мову, якую разумеюць усе, але кажуць на ёй вельмі нямногія».

Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь С.Саракач, гаворачы аб важнасці захавання архітэктурнай спадчыны нашай краіны, падкрэсліў асаблівую ролю дзяржавы ў стварэнні сучасных умоў для развіцця моладзі: «Урад надае асаблівае значэнне развіццю культуры, таму перад намі стаяла няпростая місія – захаваць самабытнасць і акустычную дасканаласць залы, адначасова ўзбагаціўшы яе новымі рашэннямі. Перакананы, што гэтую задачу мы выканалі бліскуча ».

Падарункам ад Савета Міністраў для студэнтаў акадэміі стаў раяль.

Падрабязнасці у матэрыялах СМІ:

sb.by https://www.sb.by/articles/istoricheskiy-oblik-i-sovremennye-tekhnologii-v-akademii-muzyki-posle-remonta-otkryli-uchebnyy-korpu.html

БЕЛТА https://belta.by/society/view/petkevich-na-linejke-v-akademii-muzyki-sdelano-vse-chtoby-molodye-talanty-pochuvstvovali-kak-oni-798835-2026/

АНТ https://www.facebook.com/telekanalont/videos/81-1/3731410653693201/