30 чэрвеня 2026 года ў Мармуровай зале Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі адбыўся выпускны. Гэты дзень быў напоўнены святлом, эмоцыямі і музыкай, якая гучала ў кожным моманце.
Мы праводзім у вялікае творчае жыццё таленавітых музыкантаў, для якіх Акадэмія стала домам, школай майстэрства і месцам росту. Кожны выпускнік — гэта гісторыя зацятасці, натхнення і любові да мастацтва.
Няхай наперадзе будуць яркія сцэны, новыя праекты, смелыя адкрыцці і ўдзячныя слухачы.
🇧🇾 Са словамі на дарогу да выпускнікоў звярнуліся рэктар Акадэміі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт – Алена Віктараўна Куракіна, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь – Сяргей Аляксандравіч Саракач.
Віншуем 86-ы выпуск і жадаем бліскучага творчага шляху!
