- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Солапаў Міхаіл Рыгоравіч

(07[15].10.1924, с. Пакроўскае Варонежскай вобл., Расія – 06.06.2019, Мінск, Беларусь)

Выканаўца (баян), педагог. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1963). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1992). Дацэнт (1977), прафесар (1993). Член Прэзідыума БСМД (1987).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945). Камандзір разведвальнага ўзвода 57-га гвардзейскага танкавага палка кавалерыйскай дывізіі.

Скончыў ДМПІ імя Гнесіных (1955) па класе баяна В.Г. Гарохава, па класе дырыжыравання А.П. Іванова-Радкевіча і А.Б. Пазнякова.

У 1966-2015 працаваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: выкладчык кафедры народных інструментаў (1966-1971), старшы выкладчык (1967), дацэнт кафедры народных інструментаў (1971), прафесар кафедры баяна і акардэона (1980). Загадчык кафедры народных інструментаў (1973-1979). Выкладаў дысцыпліны: “Спецыяльны інструмент”, “Ансамбль”, “Дырыжыраванне”, “Чытанне партытур”, педагагічная практыка. Вёў спецкурсы “Методыка навучання ігры на баяне (акардэоне)” (1967-2003), “Тэорыя і гісторыя выканальніцкага мастацтва” (1970-2004). Кіраваў напісаннем выпускных кваліфікацыйных работ, ажыццяўляў падрыхтоўку магістраў і асістэнтаў-стажораў.

Арганізатар Брэсцкага аркестра народных інструментаў (1950), Брэсцкага гарадскога сімфанічнага аркестра (1950-1967), універсітэта музычных ведаў у калгасе “Савецкая Беларусь” (1965-1970), хору капэлы настаўнікаў г. Брэста (1961-1963).

Старшыня і член журы рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў баяністаў і акардэаністаў. Кіраўнік тэарэтычнага семінара “Актуальныя праблемы развіцця мастацкай культуры” выкладчыкаў выканальніцкага факультэта. Кіраўнік атэстацыйнай камісіі аркестравай секцыі Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра (1975-1990), арганізатар метадычнай камісіі па кантролі за вучэбна-выхаваўчым працэсам (1981-1990). Праводзіў эксперымент па формах творчага музіцыравання (1980-1990). Аказваў метадычную дапамогу педагогам ДМШМ (ДШМ), УССО і УВА Рэспублікі Беларусь.

Сярод выхаванцаў, якіх звыш за 195, – народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсаў С. Лясун; дацэнт БДАМ, лаўрэат Міжнароднага конкурсу І. Атраднаў; дацэнт БДАМ, дырэктар (2014-2021) МДМК імя М.І. Глінкі У. Чэрнікаў; дацэнт БДУКМ Л. Сухаварава; дацэнт БДУКМ, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў В. Старыкава; загадчык кафедры народна-інструментальнай творчасці БДУКМ, кандыдат мастацтвазнаўства, лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Немцава; лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І.І. Жыновіча, выкладчык Гомельскага ДКІ імя Н.Ф. Сакалоўскага І. Яраш; лаўрэаты міжнародных конкурсаў А. Федзенкоў, В. Шымчак, А. Фальковіч і інш.

Узнагароды:

Ордэны Айчыннай вайны I і II ступені, 18 медалёў, у т.л. “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За вызваленне Варшавы”, “За ўзяцце Берліна” і інш. Узнагароджаны ордэнамі Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (2009) і Ф. Скарыны (2011), медалём Ф. Скарыны (2000), значкамі СССР і БССР (15), Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (6), Міністэрства культуры СССР (4), Міністэрства культуры БССР (8).

Аўтар больш за 150 перакладанняў, апрацовак, інструментовак твораў беларускіх, рускіх і замежных кампазітараў; звыш 200 дакладаў на міжнародных і ўсесаюзных навукова-практычных канференцыях, метадычных пасяджэннях і семінарах па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі баяннага і акардэоннага мастацтва; навучальных праграм і інш.

Публікацыі:

Артыкулы:

Творы:

Лiтаратура аб персаналіі: