- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Перно Жером / Pernoo Jérôme

Нарадзіўся у 1972 г. у г. Нант (Францыя)

Канцэртны выканаўца (віяланчэль), педагог. Вучыўся ў Ксаўе Ганьепэна, затым у Парыжскай кансерваторыі ў Філіпа Мюлера.

У 1994 годзе ўдастоены III прэміі на Міжнародным конкурсе віяланчэлістаў М.Л. Растраповіча ў Парыжы, у тым жа годзе атрымаў ганаровы дыплом Міжнароднага конкурсу імя П.І. Чайкоўскага ў Маскве.

Запісаў шэраг альбомаў, якія ўключаюць Шэсць сюіт для віяланчэлі сола Іагана Себасцьяна Баха (1998), творы Людвіга ван Бетховена, Каміля Сен-Санса, Жака Офенбаха, Фрэнка Брыджа, Сяргея Рахманінава.

Жэром Перно выкладаў у Лонданскім Каралеўскім каледжы, з 2007 года – прафесар Парыжскай кансерваторыі. Заснавальнік і мастацкі дырэктар музычнага фестывалю “Вакацыі месье Гайдна” (Les Vacances de Monsieur Haydn) у мястэчку Ля Рош-Пазэ, які быў упершыню праведзены ў верасні 2005 года.