- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Казінец Міхаіл Антонавіч

(18.05.1938, в. Цынцавічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці – 30.12.2021, Мінск)

Дырыжор, педагог і грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1978). Народны артыст БССР (1987). Член прэзідыума праўлення Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю ў 1965 г. па класе баяна Э.М. Лембовіча, аддзяленне оперна-сімфанічнага дырыжыравання ў 1973 г. пад кіраўніцтвам В.В. Катаева і Я.А. Вашчака. У 1965-1968 працаваў выкладчыкам Мінскага музычнага вучылішча, у 1968-1973 – выкладчыкам кафедр народных інструментаў, оперна-сімфанічнага і аркестравага дырыжыравання Белдзяржкансерваторыі.

У 1972-1975 з’яўляўся дырыжорам Дзяржаўнага народнага аркестра БССР, з 1975 да 2021 – галоўным дырыжорам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І.І. Жыновіча.

У 1985-2005 – рэктар, а з 2007 г. – Ганаровы рэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод выхаванцаў, якіх звыш 20, можна адзначыць заслужанага дзеяча культуры А. Пальвінскага, лаўрэатаў рэспубліканскіх конкурсаў Т. Бялькову, С. Астрога.

З 1991 г. М. Казінец з’яўляўся мастацкім кіраўніком сімфанічнага аркестра БДАМ “Маладая Беларусь”, які гастраляваў па гарадах Беларусі і за мяжой у Італіі, Францыі, Бельгіі, Германіі, Іспаніі, Індыі, Турцыі. Таксама маэстра канцэртаваў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, выступаў з вядомымі спевакамі і выканаўцамі. У праграмы канцэртаў пад яго кіраваннем уваходзілі творы беларускіх кампазітараў, сучасная музыка, руская і западная класіка.

Узнагароды:

М. Казінец займаў пасаду старшыні савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзеячаў культуры і мастацтва (1998). З’яўляўся лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1984), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2002). Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР (1975, 1980), ЛітССР (1975), УССР (1983), ордэнамі Дружбы народаў (1981), Ф. Скарыны (2008), Пашаны Рэспублікі Беларусь (2017).

М. Казінец – ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці (2013).