- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

ЦІТОЎ ДЗМІТРЫЙ ІГАРАВІЧ

Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас домры Марэцкага М.М.)
Выкладаемыя дысцыпліны: аркестравы клас


Нарадзіўся 20 чэрвеня 1994 г. у г. Віцебск. З 2017 года і па цяперашні час з’яўляецца салістам Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 2023 года працуе на кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на пасадзе старшага выкладчыка, з’яўляючыся мастацкім кіраўніком і дырыжорам мандалінна-гітарнага аркестра.

Лурэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2013).

Лаўрэат і дыпламант многіх прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, у тым ліку VI Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў на народных інструментах “Залатая ліра Палесся” (Гомель, 2018, I прэмія), III Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. С. Сайдашава (Казань, 2014, II прэмія), ХVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах ім. А. Л. Рэпнікава (Петразаводск, 2015, I прэмія),  I Усерасійскага адкрытага конкурсу ім. А. Б. Шалова (Санкт-Пецярбург, 2015, дыпламант I ступені), міжнароднага конкурсу ім. Я. Кувахары для мандаліны-сола (Швайнфурт, Германія, 2018, дыпламант).

Арганізатар творчага музычна-асветніцкага праекта “Folk Strings”.

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Творчыя дасягненні музыканта асветлены друкаванымі і электроннымі СМІ Беларусі, Расіі.