• Новости

Тэматычная выстава «Славуты прадстаўнік фартэпіяннага мастацтва»: прымеркаваная да 105-годдзя з дня нараджэння Эты (Эдзі) Майсееўны Тырманд (23.02.1917, Варшава, — 29.04.2008, Мінск)

18.01.2022

Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу «Славуты прадстаўнік фартэпіяннага мастацтва»: прымеркаваную да 105-годдзя з дня нараджэння Эты (Эдзі) Майсееўны Тырманд (23.02.1917, Варшава, — 29.04.2008, Мінск) — першай жанчыны–кампазітара Беларусі, піяністкі і музычнага педагога, члена Саюза кампазітараў СССР з 1954 года.

Амаль паўстагоддзя яна працавала ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З сярэдзіны 1950-х гадоў выкладала канцэртмайстарскі клас, заклаўшы асновы канцэртмайстарскай школы ў Беларусі. Галоўным вынікам яе педагагічнай працы стала выхаванне некалькіх пакаленняў высокапрафесійных канцэртмайстараў. Сярод яе выхаванцаў – Л. Андрэева, С. Окалава, Л. Таўкачова, А. Каржанеўская, дацэнты кафедры канцартмайстарскага майстэрства – А. Аляксеева, В. Бельцюкова, Т. Дуброўская, Н. Кавецкая.

Эдзі Майсееўна належыць да пакалення тых музыкантаў, якія стаялі ля вытокаў беларускай прафесійнай музыкі. Тэматыка і вобразы яе твораў цесна звязаны з беларускай паэзіяй і музычным фальклорам. У сваёй творчасці яна імкнулася аб’яднаць музычныя традыціі беларускай, польскай, яўрэйскай і заходнееўрапейскай культур.

Як кампазітар, Э. Тырманд асабліва праявіла сябе ў жанрах камерна-інструментальнай і харавой музыкі. Яе санаты для фартэпіяна, скрыпкі і альта, інструментальныя мініяцюры, хоры, вакальныя цыклы на вершы М. Багдановіча, М. Танка, Б. Дадзье занялі дастойнае месца ў канцэртнай і педагагічнай практыцы.

На выставе прадстаўлены навуковыя артыкулы і даследчыя нарысы аб жыццёвым і творчым шляху Э. М. Тырманд, метадычныя і навучальныя дапаможнікі па гісторыі беларускай музыкі, даведачныя і нотныя выданні і аўдыёматэрыялы.

Экспазіцыя выставы размяшчаецца ў навучальным корпусе № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) у фае Вялікай залы з 17 cтудзеня 2022 па 26 лютага 2022 года.