• Перейти на главную
  • Карта сайта

XXIX Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С.Мухарынскай. Міжнародны форум этнакультур

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ  

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ   
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ 
АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ» 

 

 

 XXIX МІЖНАРОДНЫЯ
НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ
ПАМЯЦІ Л.С.МУХАРЫНСКАЙ
(1906–1987) 
 
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

  










МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР 

 XXIXМіжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур перанесены на 30 верасня - 2 кастрычнiка 2020 года 
Чытанні адкрыюць Навукова-практычная канферэнцыя студэнцкага навукова-творчага таварыства і Студэнцкі фестываль сучаснай музыкі 

У рамках асноўнай часткі Чытанняў адбудуцца навуковыя пасяджэнні, лекцыівядучых навукоўцаў, круглыя сталыпрэзентацыі выданняў. 

На Форуме этнакультур плануецца правядзенне канцэртных і выставачных мерапрыемстваў, паказ музычна-тэатральнай пастаноўкі. 

Тэматычныя кірункі Навуковых чытанняў: 

  • Праблемы вывучэння традыцыйнай музычнай культуры;  

  • Музычнае мастацтва Беларусі і свету: гісторыя і сучаснасць; 

  • Духоўная музыка ў аспектах кампазітарскай творчасці і літургічных практык розных канфесій; 

  • Выбітныя творчыя асобы ў прасторы музычнай культуры (да юбілейных дат 2020 года); 

  • Музычнае выканальніцтва і педагогіка: шляхі ўдасканалення. 

Тэматыка круглых сталоў: 

  • Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы;  

  • Музыка і літаратура: пытанні ўзаемадзеяння ў оперным, харавым і вакальна-інструментальным мастацтве. 

 

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, супрацоўнікі навуковых устаноўаспіранты, дактаранты.  

Да ўдзелу ў канферэнцыі СНТТ і круглых сталах запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў сферы культуры (падрабязная інфармацыя і форма заяўкі размяшчаюцца ў асобным інфармацыйным лісце).


Студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя і Студэнцкі фестываль сучаснай музыкі


Заяўку (форма прыкладаецца) неабходна даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by. 

 

Рэгламент выступленняў: 

даклад на пленарным пасяджэнні – да 20хвілін,  

даклад на секцыйным пасяджэнні  да 15 хвілін;  

паведамленне на круглым стале – 5-10 хвілін; 

прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.  

Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская. 

 

Камандзіровачныя выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне) аплачваюцца ўдзельнікам асабіста альбо ўстановай, якая яго накіроўвае. 

 

Форма ўдзелу – вочная, завочная.  

Завочныя ўдзельнікі дасылаюць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by поўны тэкст навуковага артыкула 

 

Па выніках Чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна

даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by. Да кожнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры альбо цыклавой камісіі з рэкамендацыяй артыкула да друку.  

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000-25 000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніцТэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з «Патрабаваннямі», размешчанымі на сайце.

Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. 

Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы чытанняў і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.  

 

Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца 

Лісава Алена Васільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 385 97 96; minsk_conference@tut.by. 

Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folkbgam@mail.ru. 

Аванесян Рузанна Георгіеўна, загадчык аддзела міжнародных сувязей: тэл. (+375 17) 3285502; international@tut.by. 



Информационное письмо


Information letter

все фотографии