• Перейти на главную
  • Карта сайта

Выстава “Беларуская мова – мелодыя сэрца” да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага)

Нотна-навуковая бібліятэка прадстаўляе тэматычную выставу “Беларуская мова – мелодыя сэрца”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага).

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ў 1999 годзе рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Родная мова – гэта тое, што яднае людзей, “культурны код” кожнай нацыі.

Беларуская мова  мова Францыска Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа… Мілагучная, прыгожая, сакавітая, яна натхняла беларускіх кампазітараў на стварэнне песень, рамансаў, кантат, араторый і опер, якія сталі “залатым фондам” нацыянальнай культуры.

На выставе прадстаўлены літаратурныя выданні, зборнікі знакамітых беларускіх паэтаў і празаікаў, а таксама нотныя выданні і СD-дыскі з музычнымі творамі беларускіх кампазітараў, створаныя на тэксты айчынных паэтаў. Асабістай увагі заслугоўвае выданне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Повязь мастацтваў”, у якiм прадстаўлены факсіміле рукапісаў камерных вакальных твораў беларускіх кампазітараў XX ст. на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

Экспазіцыя размяшчаецца ў фае Вялікай залы ў навучальным корпусе № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 30 студзеня па 1 сакавіка 2020 года.


Фотагалерэя

все фотографии