• Перейти на главную
  • Карта сайта

XXIX Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л.С.Мухарынскай. Міжнародны форум этнакультур 31.03-03.04.2020

 

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ  

РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
  
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ   
«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ 
АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ» 

 

 

 XXIX МІЖНАРОДНЫЯ
НАВУКОВЫЯ ЧЫТАННІ
ПАМЯЦІ Л.С.МУХАРЫНСКАЙ
(1906–1987) 
 
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

  









31 сакавіка  3 красавіка 2020 года 

МІЖНАРОДНЫ ФОРУМ ЭТНАКУЛЬТУР 

З 31 сакавіка па 3 красавіка 2020 г. Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі арганізуе XXIXМіжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай (1906–1987) і Міжнародны форум этнакультур 
Чытанні адкрыюць Навукова-практычная канферэнцыя студэнцкага навукова-творчага таварыства і Студэнцкі фестываль сучаснай музыкі (3031сакавіка) 

У рамках асноўнай часткі Чытанняў (13 красавіка) адбудуцца навуковыя пасяджэнні, лекцыівядучых навукоўцаў, круглыя сталыпрэзентацыі выданняў. 

На Форуме этнакультур плануецца правядзенне канцэртных і выставачных мерапрыемстваў, паказ музычна-тэатральнай пастаноўкі. 

Тэматычныя кірункі Навуковых чытанняў: 

  • Праблемы вывучэння традыцыйнай музычнай культуры;  

  • Музычнае мастацтва Беларусі і свету: гісторыя і сучаснасць; 

  • Духоўная музыка ў аспектах кампазітарскай творчасці і літургічных практык розных канфесій; 

  • Выбітныя творчыя асобы ў прасторы музычнай культуры (да юбілейных дат 2020 года); 

  • Музычнае выканальніцтва і педагогіка: шляхі ўдасканалення. 

Тэматыка круглых сталоў: 

  • Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы;  

  • Музыка і літаратура: пытанні ўзаемадзеяння ў оперным, харавым і вакальна-інструментальным мастацтве. 

 

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі ўстаноў вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва, супрацоўнікі навуковых устаноўаспіранты, дактаранты.  

Да ўдзелу ў канферэнцыі СНТТ і круглых сталах запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы сярэдніх спецыяльных устаноў сферы культуры (падрабязная інфармацыя і форма заяўкі размяшчаюцца ў асобным інфармацыйным лісце). 

Заяўку (форма прыкладаецца) неабходна даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by у тэрмін не пазней 10сакавіка 2020года. 

 

Рэгламент выступленняў: 

даклад на пленарным пасяджэнні – да 20хвілін,  

даклад на секцыйным пасяджэнні  да 15 хвілін;  

паведамленне на круглым стале – 5-10 хвілін; 

прэзентацыя выданняў – да 10 хвілін.  

Мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская. 

 

Камандзіровачныя выдаткі (праезд, пражыванне, харчаванне) аплачваюцца ўдзельнікам асабіста альбо ўстановай, якая яго накіроўвае. 

 

Форма ўдзелу – вочная, завочная.  

Завочныя ўдзельнікі дасылаюць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by поўны тэкст навуковага артыкула не пазней 27 сакавіка.  

 

Па выніках Чытанняў плануецца публікацыя навуковых артыкулаў. Тэкст артыкула на беларускай або рускай мовах неабходна да 1 мая 2020 года даслаць на адрас электроннай пошты minsk_conference@tut.by. Да кажнага артыкула дадаюцца рэцэнзія і выпіска з пратакола пасяджэння кафедры альбо цыклавой камісіі з рэкамендацыяй артыкула да друку.  

Навуковы артыкул аб’ёмам 14000-25 000 знакаў павінен утрымліваць кароткую анатацыю на мове артыкула, рэзюмэ на англійскай мове, спіс выкарыстаных крыніцТэкст навуковага артыкула афармляецца ў адпаведнасці з «Патрабаваннямі», размешчанымі на сайце http://bgam.by/science/publication. 

Да друку прымаюцца артыкулы, якія раней не публікаваліся. 

Аргкамітэт мае права адхіліць артыкулы, якія не адпавядаюць тэматыцы чытанняў і актуальным патрабаванням да навуковых публікацый.  

 

Па арганізацыйных пытаннях просім звяртацца 

Лісава Алена Васільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 385 97 96; minsk_conference@tut.by. 

Бярковіч Таццяна Леанідаўна, загадчык кабінета традыцыйных музычных культур: folkbgam@mail.ru. 

Аванесян Рузанна Георгіеўна, загадчык аддзела міжнародных сувязей: тэл. (+375 17) 3285502; international@tut.by. 


Форма заяўкi


Информационное письмо


Information letter

все фотографии